elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Любоў Кавалёва стала Чалавекам года Віцебска-2012

Оригинал взят у newsvitebsk в Любоў Кавалёва стала Чалавекам года Віцебска-2012

http://news.vitebsk.cc/2013/02/11/lyubow-kavalyova-stala-chalavekam-goda-vitsebska-2012/

http://news.vitebsk.cc/?p=35854

Згодна вынікаў
галасавання, якое праводзіла інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска”,
Чалавекам года Віцебска-2012 абралі Любоў Кавалёву — маці асуджанага за тэракт у мінскім метро і растралянага ў сакавіку 2012 года Уладзіслава Кавалёва.


Любоў Кавалёва стала Чалавекам года Віцебска-2012. Фота Сержука Серабро


Гэтая жанчына не пакінула змагацца за свайго сына і пасля выканання прысуду. Зараз яна дамагаецца выдачы цела растралянага Уладзіслава Кавалёва, дагэтуль ёй вярнулі нават не ўсе яго асабістыя рэчы. Разгледзіўшы заяву спадарыні Кавалёвай, Камітэт па правах чалавека ААН знайшоў, што ў адносінах да яе сына былі парушаныя права на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбіральніцтва, права перагляду судовага рашэння. Таксама, на думку Камітэта, Беларусь парушыла шэраг палажэнняў Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы.

У сёлетнім галасаванні прынялі ўдзел 839 чалавек. За Любоў Кавалёву было аддадзена 293 галасы, і, такім чынам, яна набрала 35%. На другім месцы апынуўся вядомы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, які атрымаў 24% галасоў.

Нагдаем, што “Народныя навіны Віцебска” вызначылі найвыбітнейшую асобу горада пяты раз. У папярэднія гады званнем
“Чалавек года Віцебска” былі ўганараваныя бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).


Note: There is a poll embedded within this post, please visit the site to participate in this post's poll.

Tags: Беларусь, Любовь Ковалева, общество
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments