elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Лагер смерці для дрэў з’явіўся пад Віцебскам

Оригинал взят у newsvitebsk в Лагер смерці для дрэў з’явіўся пад Віцебскам

http://news.vitebsk.cc/2013/06/12/lager-smertsi-dlya-drew-zyaviwsya-pad-vitsebskam/

http://news.vitebsk.cc/?p=38879

На ўскрайку парка Мазурына пад Віцебскам ёсць пляцоўка, куды высяляюць з горада непажаданыя ўладам дрэвы. Тут яны застаюцца гінуць.
Лагер смерці для дрэў з'явіўся пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро


У 2009 годзе, пры знішчэнні сквера на плошчы Перамогі,частку дрэў перасадзілі сюды. Зараз, пастараўшыся, можна знайсці некалькі пнёў ад гэтых дрэў.
Пень ад аднаго з дрэў з плошчы Перамогі. Фота Сержука СераброСпрабуе выжыць толькі ўпарты бэз. Старыя кусты, праўда, засохлі і зараз нагадваюць афрыканскую расліннасць. Аднак карані пусцілі маладыя парасткі, на некаторых у гэты год ужо былі кветкі.



Засохшыя кусты бэзу, якія ў 2009 годзе перасадзілі з плошчы Перамогі. Фота Сержука Серабро


Зараз сюды на пасяленне адправілі ліпы, што чымсьці не дагадзілі гарадскім уладам. Дзесяць дрэў з абрэзанымі верхавінамі прывезлі і ўкінулі ў ямы. Абсечаныя карані, якія тырчаць з-пад кавалкаў бетону і асфальту, нават закопваць не сталі. На ствалах пашкоджаная кара.
Карнявая сістэма перасаджанай ліпы засталася на паверхні. Фота Сержука Серабро


Цікава, што побач з “пасаджанымі” дрэвамі ў густой траве хаваюцца яшчэ шэсць незасыпаных ямін. Магчыма, столькі ліп не ўдалося выкарчаваць больш-менш прыдатнымі для “перасадкі”, або іх яшчэ не прывезлі.
Разам з дрэвамі перавезлі бетонны і асфальтавы друз. Фота Сержука Серабро


Дарэчы, такім чынам, відаць, няблага эканомяцца грошы тых, каму гэтыя ліпы заміналі. Калі дрэва не спляжанае, а вось так “перасаджана”, то і кампенсацыю за яго плаціць не трэба.


Яшчэ пустыя ямы ў парку Мазурына. Фота Сержука Серабро


Народныя навіны Віцебска” будуць удзячныя за інфармацыю пра тое, адкуль гэтыя дрэвы былі выкарчаваныя.


Яшчэ пустыя ямы ў парку Мазурына. Фота Сержука Серабро



Дзесяць перасаджаных ліп і сухія кусты бэзу. Фота Сержука Серабро


Tags: Беларусь, Витебск, общество, пейзаж после битвы, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments