elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

“Будзьма” едзе шукаць беларускага Цмока!

Оригинал взят у i_n_d_e_e_z в “Будзьма” едзе шукаць беларускага Цмока!
$RAR0OC3
Экспедыцыя аб’едзе ўсю Беларусь ад Браслава да Турава.
Сябры, як вы бачыце, беларускі Цмок займеў уласны сайт. Цяпер на пытанні цікаўных “а што гэта такое — цмок?” вы можаце доўга не тлумачыць, а адрасу накіроўваць  на cmok.budzma.org!! Тут можна знайсці агульную інфармацыю пра Цмока, месцы яго пражывання, легенды і байкі, навіны з жыцця Цмока, а таксама справаздачы з Цмокавых вандровак. Ад сённяшняга дня ўся інфармацыя пра беларускага Цмока — на cmok.budzma.org! Дарэчы, на адрас razam@budzma.org (з пазнакай “Цмок”) можна дасылаць свае цмачыныя цікавосткі.
Цяпер наступіла лета — самая пара выправіцца на пошукі Цмока! Нагадаем, увесну мы запісалі 7 гутарак з самымі аўтарытэтнымі беларускімі цмоказнаўцамі — Ірынай Дубянецкай, Андрэем Скіданам, Сяргеем Харэўскім, Антонам Астаповічам, Андрэем Барашкам, Сяргеем Плыткевічам і Андрэем Дыбоўскім. Звёўшы “паказанні” ўсіх экспертаў у адно цэлае, мы налічылі ажно 73 “месцы прапіскі” беларускага цмока ! За год не аб’ехаць! Таму было вырашана абвесціць усенародную галасаванку. Цягам некалькіх тыдняў людзі выбіралі самыя цмачыныя месцы Беларусі. У выніку тузін пераможцаў выглядае так:
1. Палессе
2. Белавежская пушча
3. Ружанскі палац Сапегаў (Пружанскі раён)
4. Тураў (Жыткавіцкі раён)
5. Змееў курган (Добрушскі раён)
6. Юравічы (Калінкавіцкі раён)
7. Хальч (Веткаўскі раён)
8. Чорнае і Белае возера (Івацэвіцкі раён)
9. Браслаўскія азёры (Браслаўскі раён)
10. Нацыянальны парк “Прыпяцкі”
11. Навадзявяткавічы (Слонімскі раён)
12. Возера Свіцязь (Наваградскі раён)

Tags: Беларусь, путешествие
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments