elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Візавы рэжым: самы галоўны сацыяльны рытуал беларусаў — новы фотапраект ад Сяргея Гудзіліна

Візавы рэжым: самы галоўны сацыяльны рытуал беларусаў — новы фотапраект ад Сяргея Гудзіліна



У 2012 г. на 1 000 беларусаў былі выдадзеныя 73 шэнгенскія візы — гэта самы высокі паказчык у свеце. Фота на візу для беларусаў — гэта не фармальнасць, а сацыяльны рытуал, які яны здзяйсняюць бездакорна.Фота на дакументы — самы утылітарны від фатаграфіі. Яна неабходна, каб азначаць і сцвярджаць існаванне асобы для іншых грамадскіх ці палітычных інстытутаў. Гэта візуальная форма нашага «эга» ў сістэме соцыуму памерам 3 на 4 сантыметраў.
Гэта і самы бесстаронні від фатаграфіі і фатографаў — вышэйшая ступень і сутнасць дакументалізму. Тут няма эмоцый і аўтарскага пункту гледжання. Нас просяць сесці на стул і глядзець у камеру. Усё. Для чалавека, якога здымаюць, фатаграфія ўжо адбылася — ён сядзіць і чакае, прымаючы свой «сапраўдны» ці «рэальны» выгляд. А для фатографа фатаграфія адбудзецца трохі пазней — пасля таго як ён націсне кнопку…
«А пакажы сваю фотку ў пашпарце (візе, ваенным білеце, пасведчанні кіроўцы)?« — гэта таксама не фармальнасць ці нязручнае пытанне. Гэта своеасаблівая дакументальная сутнасць, якая дазваляе паглядзець на чалавека крыху па-іншаму — па-сапраўднаму і без адцягваючых увагу дэталей. І пабачыць яго такім, якім ён, магчыма, ніколі не будзе на іншых фатаграфіях.
І самае важнае — не апранайце светлую вопратку…
http://nn.by/?c=ar&i=111887
Tags: Беларусь, Сергей Гудилин, портрет, фотография, фотопроект
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments