elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Міліцэйскія «тэатралы» прыйшлі паглядзець на Майкла Атэнбора

Міліцэйскія «тэатралы» прыйшлі паглядзець на Майкла Атэнбора
Супрацоўнікі міліцыі зноў сарвалі спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску.Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» арт-дырэктар Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.
«Сёння ў Свабодным тэатры зноў госці — супрацоўнікі міліцыі перапісваюць пашпартныя звесткі гледачоў і актораў. А сярод гледачоў сёння — камандор ордэна Брытанскай імпэрыі Майкл Атэнбора, які прыляцеў у Мінск, каб выкладаць у нашай тэатральнай лабараторыі Fortinbras.
Падчас міліцэйскага рэйду ў тэатр патэлефанаваў Міхаіл Барышнікаў, каб падтрымаць беларускіх актораў. Ён выйшаў на сувязь адразу пасля сваёй прэм’еры, якая адбылася ў Манчэстэры», — напісаў ён.
Супрацоўнікі міліцыі не першы раз спрабуюць сарваць паказ Свабоднага тэатра. Яны неаднаразова прыходзілі ў памяшканне, дзе ішлі спектаклі, спасылаючыся на тое, што іх выклікалі суседзі.
Паказ, які «тэатралы» з міліцыі наведалі сёння, называўся «Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс».
08.07.2013
Tags: "Не положено!", Беларусь, Минск, государство, театр
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments