elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Стрыт-арт падзея “Гравітацыя 2013” - 14.09.2013 - Культурная прастора VITEBSK4ME

http://vitebsk4.me/event/723//

У Віцебску ў чацвёрты раз пройдзе “Гравітацыя”. Лакальная стрыт-арт падзея адбудзецца 14 верасня. Сёлета маладыя мастакі збяруцца, каб упрыгожыць шэрыя, а месцамі і завандаленыя гаражы па вул. Жасткова.
Паводле арганізатара Рамана Воранава, усе эскізы будучых “палотнаў” былі ўзгодненыя з ЖЭУ-25, на чыім балансе знаходзяцца тамашнія дваровыя тэрыторыі. З вялікай прыхільнасцю да мерапрыемства паставіўся Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.
Сёлета ўдзельнікам “Гравітацыі” прапанавалі пагуляцца з тэмай “Віцебскі арнамент”. У гэтым шырокім рэчышчы і будуць рабіцца творы мастакоў, якіх набралася дванаццаць:
IS (Віцебск)
Ура (Віцебск)
“КОНТРАРТ” (Шчо+Зюзя, Мінск)
Рыгор Гудкоў (Віцебск–Данбас)
Smak (Віцебск)
46 (Віцебск)
Предок (Брэст-Віцебск)
Cowek (Мінск)
Keon (Гомель)
Khvostov (Гомель)
Сергей 86 (Мінск)

Музычнае суправаджэнне забяспечаць ды-джэі Traffaret (Віцебск) і Kuznetsove (Смаленск). Танцавальнае — каманда JACK BOX (Віцебск).
Адкрыццё івэнта адбудзецца а другой гадзіне. План мясцовасці, куды будзе варта завітаць у суботні восеньскі дзень, можна пабачыць на афішы альбо па спасылцы: http://goo.gl/maps/XYxNv
Па словах Рамана: “Гравітацыя” свядома застаецца лакальнай, дваровай, падзеяй. Раней гэта быў дворык гарадской Ратушы, цяпер двары Маскоўскага праспекта і вуліцы Праўды. Ім таксама хочацца быць прыгожымі”.
Tags: Витебск, граффити, стрит-арт
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments