elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Успенскі сабор маглі і не знесці - Мінулае - Культурная прастора VITEBSK4ME


Успенскі сабор у 1912 г. Фрагмент фотаздымка Сяргея Пракудзіна-Горскага

Некалькі гадоў таму было скончана аднаўленне, дакладней фактычная пабудова зноўку, аднаго з самых прыкметных праваслаўных храмаў Віцебска – Успенскага сабора. Гэты выдатны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя быў узарваны ў 1930‑я гады групай сапёраў пад камандаваннем Пятра Грыгарэнкі, у будучым генерала і вядомага праваабаронцы.
У сваіх успамінах, напісаных незадоўга да смерці, ён распавёў пра тое, як рыхтаваўся і як быў ажыццёўлены гэты выбух. «...Нашаму батальёну прыйшло распараджэнне начальніка інжынераў Беларускай ваеннай акругі. Прыводжу яго па памяці: “Камандуючы войскамі даручае выкананне гэтай працы сапёрнаму батальёну 4‑га стралковага корпуса і ўскладае адказнасць за выніковасць і бяспеку выбуху асабіста на камандзіра батальёна тав. Смірнова П.І. Аплату выбуховых работ правядзе Віцебскі гарсавет па каштарысе батальёна, пра што з Віцебскім гарсаветам падпішыце дамову. Кантроль за выкананнем гэтага распараджэння ўскладаю на корпуснага інжынера тав. Стрыбука”.



Успенскі сабор быў улюбёным героем для паштовак з Віцебска на мяжы XIX–XX ст.

Павел Іванавіч запрасіў мяне. Даў пачытаць распараджэнне. Затым сказаў: “Ну вось, фартыфікатар, гэта ўжо чыста твая праца. Я ж у акадэміі на падрыўныя работы толькі здалёк глядзеў. Мы ж, камандны факультэт, тэхніку падрыўных работ не вывучалі. А вы колькі выбухоўкі патрацілі! Так што давядзецца табе брацца і адказваць. Людзей у дапамогу выбірай якіх заўгодна”.
Затым ён пасядзеў, задумаўшыся, і дадаў: “Дом гэты (гаворка ідзе, відаць, пра сучасны будынак станка-інструментальнага каледжа. – А. П.) мяне больш за ўсё турбуе. Пішуць, каб пацярпеў як найменей. А па-мойму, так ён паляціць разам з царквой. Бо ўсяго 12 метраў паміж домам і царквою”.<...> Я не памятаю, колькі я “заламаў” за выбух, але толькі ведаю, што гэта было фантастычна дорага, з майго пункту гледжання. Аднак старшыня Савета, мне адразу гэта стала ясна, узрадаваўся таннасці, і я пашкадаваў, што запрасіў мала. Далей стала пытанне, як падрываць ў такіх абмежаваных умовах.

Амаль перад самым заканчэннем акадэміі, ужо калі лекцыйных заняткаў не было і ішло дыпломнае праектаванне, кафедра падрыўных работ прачытала лекцыю “Узрыў будынка метадам пустотных забівак”. З усёй лекцыі я запомніў толькі формулу разліку глыбіні і гушчыні шпуроў, у якія ўкладваюцца падрыўныя шашкі і “пустоты” (макеты падрыўных шашак – з дрэва). Укладваюцца так: шашка, “пустота” (адна ці дзве па разліку), зноў шашка ці дзве. Лектар сцвярджаў, што калі правільна размясціць шпуры і дакладна зрабіць забіўку, то будынак не ўзлятае, а асядае і рассыпаецца.

Варта было б праверыць на чым-небудзь. Але часу не было, і я пайшоў проста ў царкву, каб прыкінуць на месцы, як гэта можа атрымацца. Неўзабаве пасля нашага выбуху іншы батальён падарваў царкву ў Бабруйску. Выбух быў зроблены сканцэнтраваным зарадам, і разбурыла адначасова з царквой больш за дзясятак дамоў. Пры гэтым былі чалавечыя ахвяры...».
Успенскі сабор, як вядома, паспяхова ўзарвалі. Але вось што цікава: аказваецца, яго маглі выратаваць ад знішчэння. І ў нашыя дні не давялося б марнаваць велізарныя сродкі на яго, фактычна, новае будаўніцтва...

Пасля прымусовага закрыцця гэтага храма ў сярэдзіне 1920‑х гадоў Успенскі сабор фактычна застаўся без гаспадара. Мясцовыя энтузіясты спрабавалі знайсці яму нейкае прымяненне. Да гэтага таксама схілялася, разумеючы гістарычную і архітэктурную каштоўнасць будынка, кіраўніцтва горада і акругі. Так, 7 ліпеня 1926 года на пасяджэнні прэзідыума акруговага выканаўчага камітэта слухалі пытанне «Вынікі камісіі па пошуках памяшкання для архіўнага бюро». У пастанове па ім сказана:

«1. Канстатаваць, што як б<ылы> Успенскі сабор, так і будынак, які цяпер займае акруговы аддзел архіваў, маюць гісторыка-архітэктурную каштоўнасць, якія знаходзяцца ў спісе помнікаў даўніны і маюць не толькі практычнае, але і гістарычнае значэнне, лічыць неабходным правесці рамонт у абодвух гэтых будынках, перадаўшы б<ылы> Успенскі сабор у распараджэнне архіва і ўключыўшы кошт рамонту ў мясцовы бюджэт 1926–1927 гг. і памяшканне, якое займае цяпер архіў (былы касцёл. – А. П.), уключыць у бюджэт 1927–1928 гг. і адначасова з гэтым прасіць Савет Народных камісараў Беларусі аб выдаткаванні датацыі на гэтую мэту.

2. Даручыць камунаддзелу ў тэрміновым парадку скласці каштарысы на рамонт б<ылога> Успенскага сабора і памяшкання, якое займае архіў, уключаючы ўсе выдаткі па складанні каштарысу ў агульны каштарыс.
Здавалася б – разумнае рашэнне. Вось толькі яно так і не было выканана. Цяпер цяжка сказаць з якой прычыны. Хутчэй за ўсё з-за адсутнасці сродкаў. І наўрад ці гэта прапанова атрымала падтрымку ў Мінску. Так і застаўся будынак безгаспадарным. А да пытання яго выкарыстання ў Віцебску вярнуліся праз тры гады.

У студзені 1929 года ў віцебскай газеце «Зара Захаду» з’явілася нататка нейкага Рыцікава пад назвай «Руйнуецца будынак». «На Успенскай горцы ўзвышаецца змрочны будынак пустуючай царквы, вакол якой цыркулююць розныя легенды пра падземныя хады, скарбы і г. д., – гаворыцца ў ёй. – Замкнёнае і закалочанае, яно ўсё ж служыць месцам наведвання хуліганаў і “скарбашукальнікаў”. Усе сцены і калоны носяць сляды энергічных пошукаў скарбу. Вада, трапляючы праз трухлявы дах, утварыла ў сценах расколіну, што стварае пагрозу для бліжэйшых будынкаў шчаціннай фабрыкі і электрамеханічнага тэхнікума. Гледзячы на гэтыя руіны, узнікае пытанне: для чаго захоўваецца будынак? Калі ён уяўляе пэўную гістарычную каштоўнасць, то трэба прыпыніць яго хуткае разбурэнне, прыстасаваўшы яго пад якую-небудзь культурную ўстанову (залу фізкультуры, клуб). Калі ён ні для чаго не прыгодны, то трэба разабраць на цэглу, у якой цяпер вострая патрэба».

У тым, што Успенскі сабор, пабудаваны, як ужо адзначалася, у XVIII стагоддзі па праекце італьянскага дойліда Фантані (Фантана), уяўляў велізарную каштоўнасць як помнік архітэктуры, у спецыялістаў сумнення не было. І, мяркуючы па ўскосных сведчаннях, некаторыя з іх (напрыклад, вядомы знаўца мясцовай даўніны М. Багародскі) спрабавалі пераканаць улады прыстасаваць храм пад якую-небудзь установу.Здавалася, так яно і будзе. 18 красавіка таго ж года ў газеце «Віцебскі пралетарый» публікуецца ананімная нататка «Былы сабор будзе рамантавацца?»: «З прычыны таго, што памяшканне Віцебскага гістарычнага архіва знаходзіцца ў вельмі кепскім стане і пагражае абвалам, перад прэзідыумам АВК (акруговага выканаўчага камітэта. – А. П.) было паднята пытанне аб прадастаўленні архіву адпаведнага памяшкання. Прэзідыум АВК распачаў перад СНК (Саветам народных камісараў – А. П.) БССР хадайніцтва аб выдаткаванні сродкаў на рамонт б<ылога> Успенскага сабора, які пасля рамонту па заключэнні інжынернай камісіі будзе адпавядаць патрэбам архіва».

Здавалася б, пытанне вырашана па тых часах прымальна. Але, на жаль, поруч з сапраўднымі знаўцамі і прыхільнікамі даўніны заўсёды знаходзіліся (яны ёсць і цяпер!) кон’юнктуршчыкі, якія тонка адчуваюць, «куды дзьме вецер». А ў тыя гады «вецер дзьмуў» на барацьбу з рэлігіяй. І іх пункт гледжання пераважаў...
Успенская гара з былымі базыльянскімі мурамі і месцам, дзе калісьці стаяў Успенскі сабор. Фота Канстанціна Дурыхіна, 1950-я.

Цікава адзначыць, што адначасова з вырашэннем лёсу Успенскага сабора ў Віцебску ішлі размовы і пра іншыя культавыя будынкі. Так, напрыклад, 14 сакавіка 1929 г. у газеце «Зара Захаду» была апублікавана нататка П. Інсарава «Царква пад клуб». «Мікалаеўская царква на Шасэйнай вуліцы да рэвалюцыі належала ваеннаму ведамству, – паведамлялася ў ёй. – У 1917 годзе яе перадалі чыгуначнікам. Нядаўна па хадайніцтве сапёрнага батальёна агульны сход рабочых і служачых жалезнай дарогі аднадушна пастанавіў перадаць гэтую царкву пад клуб сапёраў».
25 сакавіка гэтага ж года газета паведаміла пра тое, што «на шэрагу справаздачных і выбарных сходаў было выказана пажаданне рабочых аб закрыцці цэркваў і сінагог і перадачы іх памяшканняў рабочым арганізацыям. Звыш 20000 чалавек запатрабавалі закрыцця сабора, Заручайскай харальнай сінагогі і шэрагу цэркваў у мэтах выкарыстання іх пад клубы рабочых і для іншых культурных патрэб. Прэзідыум гарсавета ў мэтах выканання волі працоўных пастанавіў спыніць з 1 красавіка падачу святла і вады 19 цэрквам, сінагогам і да т. п. установам».

Успенская (Лысая) гара, ў верхнім левым куце фотаздымка забудоўваецца пляцоўка, дзе калісьці стаяў Успенскі сабор. Фота Канстанціна Дурыхіна, 1950-я.

Амаль усе гэтыя культавыя будынкі, сярод якіх былі і цікавыя помнікі архітэктуры, чакала, на жаль, доля Успенскага сабора. Калі іх не знеслі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, то зрабілі гэта ўжо пасля яе: неразумны знос помнікаў архітэктуры ў Віцебску працягваўся аж да канца ХХ стагоддзя.
Аркадзь Падліпскі
---
полностью здесь http://vitebsk4.me/news/past/sabor/
Tags: Беларусь, Витебск, Успенский собор, архитектура, государство, история, общество
Subscribe

  • Убийственный Париж (3)

    В ответе на вопрос, кем, собственно говоря, был Гросувр, заключается и ответ на вопрос, как он погиб. Но ответить на него так же непросто. Серый…

  • Убийственный Париж (2)

    В годы оккупации домом номер 205 по бульвару Мальзерб владел человек, чье имя французы произносят: Жозеф Жуановичи или Жоановичи. Как звучало оно в…

  • Убийственный Париж (1)

    https://seance.ru/articles/ubiystvenniy-parij/ Михаил Трофименков Но однажды, двадцать с лишним лет назад, я купил в Париже книжечку автора, о…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments