elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

"Белая яблыня грому"




Музыка Лявона Вольскага
Словы Рыгора Барадуліна

Белая яблыня грому
Чорных садоў ліхалецця.
Яблык яе нікому
Не пажадаю на свеце.

Голая яблыня грому
Жахам жагнала прысмерк.
Пэўна, што д'яблу самому
Помніцца горкі прысмак.

Светлая яблыня грому
З салаўінай усяночнай.
Ласкавага яблыка стому
Я надкусіў аднойчы.

Ціхая яблыня грому,
Першага мілага гневу.
Позірку маладому
Праглася бачыць Еву.

Добрая яблыня грому,
Радасцю поўні наўколле!
Хай жа не будзе злому
Голлю твайму ніколі.

Белая яблыня грому,
Клопатам, гаманою
I на апошнюю строму
Светла ўзыдзі са мною.

Tags: Лявон Вольскi, Рыгор Барадулiн, песня
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments