elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Развiтанне з Рыгорам Барадуліным

2 сакавіка, на 79 годзе жыцця, апошні Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адышоў у лепшы свет. 4 сакавіка развітацца з песняром у Чырвоны касцёл у Мінску прыйшло некалькі тысяч чалавек.А дзевятай раніцы ў Чырвоны касцёл ідуць людзі з кветкамі. Труну з песняром прывязуць праз хвілін трыццаць, і людзі моўчкі, з бел-чырвона-белымі букетамі ў руках будуць паволі заходзіць у касцёл.Ля труны сядзіць жонка паэта Валянціна. Развітацца не проста з паэтам, а з цэлай эпохай прыйшлі вядомыя літаратары, журналісты, навукоўцы...
Сёння ў касцёле можна было сустрэць Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Алеся Бадака, Уладзіміра Някляева, Аляксандра Казуліна, Уладзіміра Цэслера... Сумная нагода аб'яднала розных людзей.Праграміст Аксана стаіць ля касцёла з сябрамі. На гадзінніку крыху больш за 10 гадзін раніцы. Сёння Аксана таксама прыйшла развітацца з Народным паэтам. Жанчына кажа, што ёй вельмі прыкра, што дзяржава ніякім чынам не адгукнулася на гэтую сумную падзею.

- Я ўжо не кажу, што трэба было траўр абвесціць. Мы ў мінулым годзе абвяшчалі траўр, калі памёр прэзідэнт Венесуэлы, а калі наш выбітны паэт памірае, слова не скажам (Аляксандр Лукашэнка спачуванні родным паэта выказаў на другі дзень пасля трагедыі. - TUT.BY). Тут павінен быць кіраўнік дзяржавы, - упэўнена яна.

----------
Читать полностью: http://news.tut.by/society/389331.html
Tags: Беларусь, Рыгор Барадулiн, общество, память, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments