elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

15 гадоў таму знік экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка

15 гадоў таму знік экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка

7 мая 1999 года група невядомых захапіла генерала ў Мінску.Ён быў міністрам унутраных спраў у 1994-1995 гадах. Выступаў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, ствараў аб'яднанне афіцэраў сілавых структур, ішоў у першых шэрагах на вулічных акцыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка, адзін з лідараў тагачаснай апазіцыі, стаў ахвярай «эскадрона смерці».
У 2000 годзе сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова патрабавалі ад уладаў Беларусі правядзення расследавання знікнення палітыка.
------------------------------------------------------------------------------
Не так даўно ў Беларусі выйшаў біяграфічны даведнік “Камісары і генералы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі”. У кнізе сабраны імёны і кароткія біяграфіі абсалютна ўсіх вышэйшых афіцэраў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі, а таксама выхадцаў з іх, якія сталі генераламі і зрабілі кар’еру ў МУС, а таксама іншых сілавых ведамствах і нават краінах. Аформлена кніга вельмі прыстойна, пра кожнага -- кароткі аповед, у некаторых у біяграфіях пазначаны не толькі прычыны адстаўкі, але і цяперашняе месца работы. Усе героі -- з фотаздымкамі. Прычым генералаў быццам бы не дзялілі на сваіх і чужых -- ёсць у кнізе нават невялікі аповед пра таго ж Мечыслава Грыба і іншых. Маецца ў даведніку і згадка пра Юрыя Захаранку.

«З усіх, хто стаў у органах унутраных спраў рэспублікі камісарамі і генераламі, пасля толькі двое -- камісар міліцыі 3-га рангу Л.С.Сямёнаў (у 1955 годзе) і генерал-маёр унутранай службы Ю.М.Захаранка (у 1996 годзе) -- былі пазбаўлены гэтых спецыяльных званняў і не адноўлены ў іх», -- адзначае ўкладальнік кнігі Усевалад Грыняк.Ні падрабязных біяграфій, ні партрэтаў Сямёнава і Захаранкі ў генеральскім даведніку няма.Зрэшты, добра, што хоць адным радком успомнілі: быў такі генерал у гісторыі Беларусі...
http://www.nv-online.info/by/476/politics/83149/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%D0%97%D0%90%D0%A5%D0%90%D0%A0%D0%90%D0%9D%D0%9A%D0%90-%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D0%B0-%D1%82%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%B7%D0%BB%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0-%D1%8F%D0%BA%D0%BE%D0%B5-%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0-%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D1%8B%D1%86%D1%8C!.htm

Tags: Беларусь, Юрий Захаренко, государство, политика
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments