April 12th, 2013

Как живется семьям "первых белорусских террористов"? Репортаж TUT.BY

http://news.tut.by/society/343117.html
Подвал Коновалова открыт, родные отмахиваются от журналистов. Как живется семьям "первых белорусских террористов"? Репортаж TUT.BY
Уже почти два года прошло с того момента, как Беларусь потрясла самая громкая трагедия за всю ее современную историю - взрыв в минском метро. TUT.BY решил узнать, как сейчас живут семьи "первых белорусских террористов". Как изменилась их жизнь? Какое отношение они видят со стороны? А как они ведут себя сами и готовы ли после пережитого что-то сказать окружающим?
Семья Дмитрия Коновалова по-прежнему категорически не желает рассказывать о себе. Отец Геннадий захлопывает дверь сразу же, как только слышит, что к ним приехали журналисты. Мать Людмила, с которой удалось немного поговорить возле ее работы, - также категорична. Узнав, что с ней хочет пообщаться журналист, Людмила ахнула и бросилась наутек - иначе не скажешь. Догнав ее, корреспондент TUT.BY услышала: "Не надо ничего", "Не хочу ничего говорить", "Вы свободны!" А напоследок еще раз: "Я повторяю вам, вы – свободны".
Не захотел общаться и старший брат Дмитрия – Александр. Знакомые брата сообщили, что в его семье "эта тема – запретная". "У него в прошлом году ребенок родился, стараются эту тему не затрагивать. Как только начинаешь спрашивать, жена его сразу в слезы: "Нет, не надо об этом!" - рассказала TUT.BY знакомая семьи старшего брата Коноваловых.
"У Коновалова подвала нет, у него был сарайчик – из досок сбитая будка"
Collapse )

Угодкі тэракта. Людзі, якіх няма.Як жывуць пяцярпелыя праз два гады пасля тэракта?

Роўна два гады таму Беларусь узрушыла жахлівая падзея – выбух у мінскім метро, падчас якога загінулі 15 чалавек і сотні былі параненыя.
Як жывуць зараз пяцярпелыя ад тэракта? Мы завіталі ў госці да Інэсы Крутой. На першы погляд, дзяўчыне пашанцавала: рукі і ногі ў яе цэлыя. Аднак для Інэсы праблема нават выйсці з дома ці памыцца ў душы — наступствы чэрапна-мазгавой і шматлікіх іншых траўм пазбавілі дзяўчыну магчымасці працаваць і самастойна глядзець сябе.
У тым ліку з гэтай прычыны Інэса дагэтуль не прайшла паўнавартаснага абследавання і не сабрала дакументы на групу інваліднасці — хадзіць да дактароў і стаяць у шматгадзінных чэргах у паліклініцы дзяўчыне не пад сілу.

«На нас распаўсюджваюцца агульныя ўмовы, — распавядае Інэса. — У ахвяр тэракта няма магчымасці атрымаць ільготнае абследванне ці лячэнне. У Беларусі нас фактычна не існуе».
Сітуацыя Інэсы ўскладняецца тым, што яе маці — інвалід другой групы. Бацька толькі ў снежні мінулага года вярнуўся дадому з турмы і прымусовага лекавання. Цяпер яму цяжка уладкавацца на працу.

Чытаць цалкам http://www.nn.by/ps/?c=ar&i=107998



Ганна Бадзяка, Таццяна Гаўрыльчык

Эпісталярыум

Оригинал взят у lacischamatulia в 25
БЛОК 9
24.03.2012
што значыць //за нас//

з’яўленне Эпісталярыуму абумоўлена вяртаннем майго сына да жыцця... і характарам яго самаасэнсавання ў новых умовах існавання...
ні Яраслаў, ні іншыя мае дзеці не цікавіліся ні ходам расследавання, ні судом... яны раздражняліся і адвяргалі ўсе мае спробы што-небудзь абмеркаваць... назіраўся сыход у самнамбулічную адасобленасць...
яны, натуральна, ад самага пачатку здарэння былі напалоханыя і глыбока абражаныя ўварваннем такога гора ў сям’ю… толькі вось своеасаблівая адасобленасць дзяцей ад мяне ў ранейшыя часы была мне зразумелая... а ў новых умовах, якія прадугледжвалі не толькі салідарную працу на карысць паляпшэння стану нашага хлопчыка, але і большую ўзаемную даверлівасць, разуменне і аддачу, мне было няўцям, чаму так цяжка аказалася наладжваць узаемаразуменне...
...тады нам было вельмі патрэбнае курыраванне адно аднаго...
...мы па чарзе, і Таня ў тым ліку, наведвалі клініку... я была скіравана толькі на догляд сына, а мой другі сын і дачка аддавалі свае сілы яшчэ на працу, свецкія і грамадзянскія кантакты... над маім уплывам на іх магло шмат чаго прэваліраваць...
...і найперш, напэўна, масіраваная эскалацыя ўвагі да найхутчэйшай пастаноўкі пацярпелых //на ногі//... усе інфармацыйныя сродкі актыўна пульсавалі ў рэчышчы гэтай тэмы... і разганялі інфармацыйную кроў па жылах грамадства...
...але //найхутчэй// быў не наш выпадак...

якая-някая праца духу дазваляла не скатвацца да прымітывізму, быць адстароненай і чуллівай адначасова...
/своеасаблівы прымітывізм затым прадэманстраваў суд.../

...увесь час згадваўся найбольш часты і вельмі стрыманы адказ сына — //пачакай, маці... па-ча-кай...// — на мае звароты аб пакупцы чаго-небудзь для мінімальнага абсталявання кватэры... а на пакупку ноўтбука мы нават яго ўгаворвалі...
...так я дачакалася цяжкасувымернага з жыццём траўмавання сына... праз прадчуванне пагрозы якога ён, напэўна, і меў невытлумачальны для мяне настрой...
/...а затым быў суд... і суд прадэманстраваў нам, што святло свайго пражэктара ён скіроўвае на адзіна для яго прыярытэтныя рэчы...
...а затым абвясцілі аб пазбаўленні жыцця абвінавачаных у тэракце... і падумалася, што ў іерархіі фігурантаў справы, разам з судом і //вдл//, суд і //высшее должностное лицо// таксама могуць быць прадстаўляемымі ў найбольш выгадным для некага асвятленні...
...дзеля дэманстрацыі гэтакага-сабе крывава-красамоўнага зрэзу сучаснай беларускай рэчаіснасці...
...а следства і суд так выразна расстараліся дзеля ўвасаблення //класікі жанра//.../
Collapse )