November 21st, 2013

Край Беларусі.Усход:Хоцімск

Тры стагоддзі без мяжы. Край Беларусі. Усход: Хоцімск — рэпартаж Сяргея Гудзіліна


Зноў аўтобус і панылы мінскі аўтавакзал «Усходні». Такое адчуванне, што акрамя жанчын, якія быццам бы не старэюць, у Мінску ёсць яшчэ будынкі, які будуць вечна панылымі…
«Садзіцца па местам!», «Оля… а гдзе двадцатрэцье?», «Да, свабодна… пастаўце сумку…», «Нічыво, нічыво — я да дач», — рассыпаюцца цытатамі пасажыры. Расселіся. Праз вакно бачу як маці хрысціць сына на дарогу… 400 кіламетраў — 8,5 гадзін. І Беларусь — зусім не маленькая краіна. Дакладна.
Маршрут «Мінск — Хоцімск» — апошні ў спісе маіх вандровак па беларускіх ускрайкавых мястэчках.
Два гады таму гэтая ідэя выглядала як заданне на семінары: «Аб’ехаць самы паўночны, паўднёвы, заходні і ўсходні гарады ці мястэчкі Беларусі. Пражыць з іх жыхарамі частку іх паўсядзённага жыцця. Адчуць маштаб краіны. Параўнаць. Адрозніць. Візуалізаваць сістэму каардынат — ад поўначы да поўдня, з захаду на ўсход…».
Два гады таму была ідэя ўбачыць Беларусь — усю, з максімальна разнастайных бакоў, тут і цяпер… А цяпер у мяне ўжо дзве дачкі.
Еду на ўсход да мяжы з Расіяй, якой няма (гэта я пра мяжу). Пакуль жа мы праехалі Чэрвень, Беразіно і Бялынічы. Магчыма, пільны беларускі журналіст зафоткаў бы хоць вакзал, але недзе пасля Чэрвеня запахла беляшамі і кудысьці зніклі дачнікі.

Collapse )