elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Бібліятэка арнамэнтаў

http://tuzin.fm/article/1055/bols-cym-muzyka-shuma-pradstavila-biblijateku.html
Музычны праект Shuma разам з дасьледнікамі этнаграфіі склалі калекцыю традыцыйных сымбаляў Беларусі з тлумачэньнямі іх значэньня.
Shuma-бібліятэка арнамэнтаў выглядае на асьветніцкі поп-праект. Руся з гурта Shuma распавядае, што нагодай для яго зьяўленьня стала тое, што людзi ўсё часьцей і часьцей прасілі яе даць тлумачэньні аўтэнтычнай беларускай сымболікі: «Але ж я ня знаўца i не экспэрт i сама зьвяртаюся па кансультацыю да дасьведчаных навукоўцаў», — апавядае сьпявачка, якая разам з сваёй каляжанкай па гурце Надзеяй Чугуновай аб’ядналася з групай дасьледчыкаў. Цягам двух гадоў яны працавалі над упарадкаваньнем арнамэнтаў.
Куратарамi праекту сталi Iрына Мазюк, навукоўца, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскага гурта народных сьпеваў «Кудмень», дырэктарка Веткаўскага музэю народнай творчасьці Галiна Нячаева i Пятро Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музэю стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў імя Ф. Р. Шклярава.
Пададзеная інфармацыя ў надзвычай спрошчаным выглядзе. Такая была задума. Дзяўчыны з Shuma бачаць у гэтым карысьць: «Канечне заўсёды ёсьць рызыка абмiнуць увагай глыбокi навуковы кампанэнт, але большая частка людзей прагне спажываць сваю культуру такім чынам, каб гэта было сучасна, зручна, дасьцiпна i адэкватна. Як iнфаграфiка, калi для цябе прачыталi 100 кнiжак, зрабiлi супэрсьцiснуты якасны канспэкт i паказалі ўсё карцiнкамi. Так людзi эканомяць свой час i лёгка засвойваюць iнфармацыю».
Самае цяжкае ў працы было менавiта тое, што масiўныя i складаныя сэнсавыя канструкцыi мусiлi ўкласьцiся ў мiнiмальныя формы, тэгi. На першы погляд вынiк гэтай працы можа падацца простым, але за гэтай вонкавай прастатой стаiць вялізарная праца выбiтных знаўцаў.Дзяўчыны кажуць, што гэты праект быў цалкам дабрачынным. Фактычна — гэта падарунак, зроблены навукоўцамі, які яны перадаюць усім цікаўным. «Мы вельмi ўдзячныя нашым куратарам за давер i жаданьне зрабiць такi грамадзкi праект, бо насамрэч мала хто з навукоўцаў гатовы да такiх экспэрымэнтаў. Я ўпэўненая, што шмат людзей знойдзе для сябе нагоду скарыстацца нашай працай. Таму запрашаю наведаць старонку», — кажа Руся.
«Shuma-бібліятэка арнамэнтаў» месьціцца на адмыслова створанай старонцы http://www.ornaments.shuma.by/
З дапамогай яе можна пашырыць свае веды пра аўтэнтычную беларускую сымболіку, выдрукаваць улюбёныя арнамэнты, вышываць, рабіць татуяванкі ды яшчэ ўсё тое, што дазволіць фантазія.
Tags: Беларусь, искусство, орнамент
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments