elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Шчыгрынавая скура вёскі і касцёла

Шчыгрынавая скура вёскі і касцёла — нарыс Андрэя Дынько і фоты Сяргея Гудзіліна
Айцец Сяргей Сурыновіч у Друі служыць са змяшанымі пачуццямі: ён вартаўнік вялікай спадчыны, але што ў будучыні?

У Друю прыязджаем пад 23-ю вечара. Каля кляштара нас сустракаюць айцец Сяргей Сурыновіч і ягоная аўчарка Абрэк. Пёс радасным скачком валіць мяне на зямлю.
Гаворка пра беларушчыну, лёсы Касцёла і касцёла доўжыцца за поўнач.
Друя не такая і вялікая, хоць і насычаная сэнсамі. За Дзвіной — ужо Латвія. Piedruja, а па-нашаму — Прыдруйск. Абапал мяжы жывуць такія ж беларусы.У Друі дагэтуль суіснуюць каталікі, праваслаўныя і стараверы. Раней жылі яшчэ яўрэі, ад іх засталіся вялізныя могілкі і будынкі.
Але сапраўды асаблівае значэнне Друя мае ўсё ж для каталікоў. Тут быў вялікі кляштар — калісьці бернардынаў, а ў 1924—1938 у ім служылі марыяне. Гэта быў адзіны беларускамоўны каталіцкі асяродак у той час. Пакуль палякі не выслалі манахаў з памежнай зоны. Як ненадзейных — беларусы ж.
Цяпер святар у Друі адзін.
-----

Сёстры-еўхарысткі выжылі ў Друі нават у савецкі час. Хаваліся, але служылі патаемна. І вось цяпер іх тут тры застаецца. Яны жывуць цераз дарогу ад касцёла.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=133688
Tags: Беларусь, Друя, вера, костел, общество, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments