---
«Образование»? — пытаўся міліцыянер. «Доктар навук», — адказаў я, адзначыўшы, як на секунду ягоная рука замерла, не прызвычаеная да таго, каб уносіць у пратакол навуковыя званні.
Першыя 10 хвілін я быў у ступары. Бо мяне ніколі не затрымлівалі — ні за «Параною», ні за «Сфагнум», ні за «Вырай». «Вырай» у 2011-м падаваўся настолькі вострым, што мы з калегамі з 34mag.net яго не выдавалі на паперы, але ж прэзентацыю зладзілі і ўсё гадалі: прыйдуць ці не? Не прыйшлі.
А тут фантастычны раман, легальная кніжка, дадатковы наклад, добры розгалас — і раптам такое. Я на аўтамаце адказваў на пытанні міліцыянера. Тупа адзначаў, што прыйшоў і прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, які таксама складаў нейкі пратакол.
«Кем и где работаете»?
«Пісьменнік я», — паціснуў плячыма.
«Ага, значыць безработный», — і ён сапраўды пачаў пісаць гэта ў пратаколе! І вось тут як сарвала!
....
Зараз яны будуць даваць прававую ацэнку таму, што адбылося, і тэарэтычна сітуацыя можа адгукнуцца адміністрацыйнай справай і перадачай матэрыялаў у суд. Тэарэтычна ўсе мы можам атрымаць свае 15 сутак турмы, тэарэтычна царкве могуць даць штраф за тое, што запрасіла пісьменніка сустрэцца з чытачамі.
http://budzma.by/news/viktar-marcinovich-heta-byelarus-dzyetka.html