elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Віцебская глыбіня

Оригинал взят у nieyki_malec в Віцебская глыбіня
Ад сёння распачынаю бясконцую рубрыку "Віцебская глыбіня" у межах якой у форме ан-лайн экскурсіі буду знаёміць вас з сваім горадам, яго домікамі, вуліцамі, прадмесцямі, гісторыямі, людзьмі і рознымі цікавосткамі.
І пачаць хачу са "свайго" раёна - Чыгуначнага, а менавіта з той яго часткі, што знаходзіцца паміж чыгункай і Юр'евай гарой. Часцей за ўсё, гэтыя мясціны абмінаюцца шэраговымі турыстамі (выключэнне тут толькі касцёл св. Варвары), аднак дарма, бо гэта адзін з тых раёнаў, у якіх яшчэ можна злавіць спецыфічную віцебскую атмасферу, якая нажаль выхалашчана з цэнтру.

Безымянный

1. Сам Чыгуначны раён даволі вялікі, уключае ў сабе ўсю паўночна-заходнюю частку горада і, нават, маленькі плацдарм на правым беразе Дзвіны.
544px-Vitebsk_map
Як бачым сярод гарадскіх раёнаў ён адзіны мае адэкватную назву:)

2. Мы ж з вамі закранем мікрараёны Елагі, Маскалі і Жалезку (народная тапаніміка).
1

3. Пачынаем свой шпацыр з шляхаправода Металістаў, ён жа Елагскі шляхаправод, ён жа Елагскі віядук. Елагі - колішняя назва лесапарка Юр'евая гара (іншыя назвы - Юрка, Сасоннік), а таксама мікрараёна горада, што месціца з усходу ад яго.
3

Відарыс з віядука 70 год таму.
sJPUHbOI0qk

2. Побач захаваліся некалькі дарэвалюцыйных чыгуначных пабудоў.
2

3. Адна з якіх даволі цікавай архітэктуры.
1

У немцаў гэтыя мясціны выклікалі нездаровую цікаўнасць, таму захавалася вялікая колькасць здымкаў часоў ВАВ.
1aZ0-F_RYbs

3. Паварочваем направа, на вуліцу Бумагіна (раней 2-і Елагскі завулак). Названа яна ў гонар ураджэнца Віцебску, камандзіра кулямётнага ўзвода, Героя СССР І.Р. Бумагіна, які паўтарыў подзвіг Матросава. Тут знаходзіцца цікавы будынак кн. ХІХ пач. ХХ ст. з бурнай чырвонай гісторыяй пра якую можна даведацца з мемарыяльных дошак.
4

Тут 20 чэрвеня 1917 года ў будынку латышскага клуба (на той час) адбыўся першы збор бальшавікоў Віцебску, пры гэтым была аформлена самастойная гарадская бальшавіцкая арганізацыя. Вось так выглядала чытальная зала клуба ў 1932 г.
795px-LatushKlub1932

4. Ідзем далей, на 3-і Елагскі завулак, які зараз носіць імя аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне В.С. Лявонава. На маю думку галоўнай выбітнасцю тут з'яўляецца Дом №20 - самы гатычны будынак ва ўсім Віцебску:)
8

5. Калі ўважліва прыглядзецца да трансфарматарнай будкі можна пазнаць трамвайны вагон КТП-2 (1958—1969):)
5

КТМ/КТП-2 у лепшыя свае гады на пр. Фрунзэ ў 1960-я.
798px-Ktm2-frunze

6. Сярод сучасных шматпавярховікаў, на Лявонава захаваліся і старыя драўляныя хаткі з ганкам на вуліцу.
6

7. Завернем у глыб прыватнага сектара. І першае што нам кінецца ў вочы - самы прыгожы з існуючых драўляных храмаў Віцебску - Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква Уваскрэсення Хрыстова, перабудаваная з жылога дома ў пачатку 2000-х.
10

8. Выходзім на 4-ы Елагскі завулак, які зараз называецца 5-ая вул. Свярдлова (сучасныя гарадскія ўлады крэатыўнасцю ад дарэвалюцыйных не адрозніваюцца). На ім захавалася нізка 100 гадовых аднапавярховых камяніц, з якіх вылучаюцца сваім кантрастам - дзве. Будынак справа - пракуратура, таму адкалгашаны ў лепшых беларускіх традыцыях, а домік злева - наадварот, ветхі фонд.
100

9. Праходзячы далей мы трапляем на вуліцу Някрасава, названую ў гонар рускага паэта і пісьменніка. Калісці яна звалася Вялікая Елагская і была галоўнай тутэйшай вуліцай. Старой забудовы, нажаль, з-за вайны не засталося, аднак і тут можна знайсці нешта цікавае, напрыклад, вось такое шчыльнае суседства:)
11

10. Звернем налева і патрапім на вул. 8-ую Свярдлова (былую Сямёнаўскую). Тут нас цікавіць д.4, які ў сваю аднапавярховую маладосць даў прытулак нашчадкам Х. Брозі, гасцініца якога адыграла пэўную ролю ў каханні Марка Шагала і Бэлы.
13

11. Побач сярод шматпавярховікаў у пач. 2000-х з'явілася царква св. Лукі (перабудавана з шахматна-шашачнага клуба).
14

12. На Карлуху (вул. Карла Маркса) мы не пойдзем, бо гэта, як кажуць, зусім іншая гісторыя, а прыватным сектарам скіруемся да Парку Чыгуначнікаў. Па шляху могуць трапіцца цікавыя артэфакты з розных эпох, вось, напрыклад, каналізацыйны люк часоў беларусізацыі.
17

13. І цікавыя гісторыі:) Мы ідзем па адной з вул. Бебеля (дзеяча нямецкага працоўнага руху), з імем якога звязаны адзін віцебскі гістарычны кур'ёз. 26 сакавіка 1926 г. галоўны скідальнік класікі з парахода сучаснасці Уладзімер Маякоўскі выступіў у Віцебску з лекцыяй "Твар левай літаратуры", пагуляў па гораду і напісаў верш "Віцебскія думкі", які пазней быў перайменаваны ў "Піва і сацыялізм". Абавязкова чытаць:) Нажаль піва імя Бебеля ўжо няма, а вот вуліцы засталіся:)
15

14. Вось мы і прыйшлі да парку Чыгуначнікаў (былы Сад Елагі). Звычайны парк, звычайныя чыгуначнікі:)
101

15. Аднак у парку застаўся аскепак мінулай раскошы: на маю думку гэты дом з мезанінам нішто іншае, як былое дваранскае лецішча! Я магу памыляцца, аднак будынак вельмі зграбны і прыгожы для звычайнага жытла.
19

Толькі паглядзіце на гэтыя шыкоўныя ўпрыгожанні!
21

Дадае дому шарму і вулічная скульптура савецкіх часоў.
20

17. Ідзем далей, бо час прыспешвае. Камусці пашчасціла з суседзямі - ціхія...
23

18. Вох, люблю я хаткі з аканіцамі:)
24

19. Выходзім на шырокую вуліцу Цітова (былая Полацкая шаша). Недзе адсюль пачынаецца так званы раён Маскалі. Такое імя гэтыя мясціны атрымалі з-за масавага пасялення тут рускіх старавераў, перасяленцаў з Расіі. Адразу кідаецца ў вочы дом на рагу 6-й Полацкай - вельмі незвычайная для чырвонацэглавага Віцебска маленькая камяніца з рустоўкай.
25

20. Мініяцюрны Віцебск ля 4-й гімназіі.
26

21. Хатка з рОзнымі разнЫмі налічнікамі сведчыць пра цяжкасці ў выбару, або кампраміс у дызайне:)
28

22. Галоўная перліна Чыгуначнага раёна - гэта канешне касцёл св. Варвары (ці св. Барбары як кажуць самі каталікі). Знаходзіцца ён на вуліцы, што вядзе ў неіснуючы горад - Ленінградскай (раней Гарадокская шаша).
29

Гэты могілкавы касцёл пабудаваны яшчэ ў 1785 годзе па фундацыі маршалка гарадоцкага павету Антонія Косава. Першапачаткова касцёл выконваў ролю могілкавага храма, але па сканчэнні некаторага часу стаў парафіальным. Гэта выклікала неабходнасць перабудовы касцёла, якая была здзейснена роўна праз 100 год пасля пабудовы. Аўтар праекта - інжынер-архітэктар Віктар Піатроўскі. Новы касцёл набыў рысы нэараманскага і нэагатычных стыляў, быў абнесены цагляным парканам.
Kostel-sv-varvary-kon19-nach20

У 1935 г. касцёл быў адабраны ў вернікаў і ператвораны савецкай уладай у склад угнаенняў. Пад час вайны храм быў часткова пашкоджаны. Аднаўленне яго пачалося толькі ў 1988 г. Спачатку планавалася зрабіць у ім канцэртную залю, але часы хутка змяняліся і святыня была вернута каталікам.
Varvary-kostel-bagnowka

23. Побач з Варварыянскім касцёлам ёсць дзве капліцы. Першая - Святога Крыжа - была пабудавана ў 1800 г. але страчана ў ХХ ст. Адноўлена па старых выявах у 1988 г. Як бачым аднаўленне святыняў у Віцебску пачалося даволі даўно.
30

24. За касцёлам у двары плябані ў 1990-я г. была збудавана капліца ў гонар айцоў-дамініканцаў. Нажаль з-за шчыльнай навакольнай забудовы і высокіх парканаў пабачыць гэты зграбненькі маленькі домік вельмі складана.
31

25. Адрываемся ад касцёла і ідзем далей у кірунку Полацкага шляхапроваду. У будучым стары мост праз чыгунку заменіць новы, больш шырокі і зручны. А гэта значыць, што гэтым старым домікам хутка прыйдзе канец.
32

26. Зраблю маленькі адступ. Як вядома дарэвалюцыйны віцебскі вакзал быў знішчаны ў сярэдзіне прошлага стагоддзя. Аднак у т-зв. раёне Жалезкі захаваліся розныя дамкі чыгуначных устаноў і баракі чыгуначнікаў. Да прыведзеныя вышэй дадам некалькі камяніц ля пешаходнага маста, якія мы абмінаем у сваім маршруце. Гэта вельмі прыгожы дом у якім зараз месціца корпус паліклінікі.
44

27. І жылы дом вельмі спрошчанай архітэктуры (па выгляду самы настаяшчы барак).
45

28. Але вернемся да Полацкага шляхаправоду. Апошняя на сёння вулачка - Мічурына. Яе ўжо закранула будучая грандыёзная будоўля - быў знесены рагавы драўляны будынак. Аднак тое сёе засталося. Напрыклад невялічкая крамка, пра гандлярскае паходжанне якой сведчаць рэшткі завесаў на галоўным фасадзе.
43

33. Раней гэтая вуліца называлася Янаўскай. Ад былой "раскошы" яўрэйскага квртала захаваліся некалькі камяніц ды драўляных хатак.
35

34. Нажаль і сюды заглянуў прагрэс...
40

35. Вальмавы дах прызнак яўрэйскага мінулага.
38

36. Вочы радуе:)
41

37. Самая прыгожая са старых камяніц - былая свячная фабрыка.
37

38. Вельмі атмасфернае месца.
42

39. Дэталі.
39

40. Наканец вяртаемся да Полацкага шляхапровада які выводзіць нас да "цывілізацыі". Тут адразу становіцца зразумела, чаму ў 30-я г. быў знішчаны Успенскі сабор, а зараз адноўлены. Ён бачны з любой часткі горада! І гэта прыкрасна:)
33

На гэтым усё. Дзякуй за ўвагу і да новых сустрэч:)

Калі вам спадабаўся гэты пост, падзяліцеся ім з сябрамі!:)
Tags: Беларусь, Витебск, архитектура, город, история, старые фотографии, фото
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments