elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Алена Кiш

http://spadczyna.com/gallery/b_d_kish.htm
Кіш Алена Андрэеўна (1889 (па іншых крыніцах - 1896), в. Леніна (Раманава) Слуцкага р-на – 1949, в. Грозава, Слуцкага р-на) – майстар народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар серыі маляваных дываноў, створаных у 1930-я - 1940-я гг., адметных яркай індывідуальнай манерай выканання і спалучэннем арыгінальнага выяўленчага сюжэту з традыцыйнай дэкаратыўнасцю. Асноўная калекцыя твораў знаходзіцца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Жыццё.
Са слоў роднай сястры Алены Кіш Ніны Дзядзюшкі, запісаных першаадкрывальнікам і першым збіральнікам твораў мастачкі Уладзімірам Басалыгай, Алена Кіш загінула ў 1949 г., калі ёй было шэсцьдзесят гадоў.
З гэтага вынікае, што яна нарадзілася ў 1889 г., аднак раней Ул. Басалыгай была агучана іншая дата яе нараджэння - 1896 г. Вядома, што яна нарадзілася ў вёсцы Леніна Слуцкага раёна, якая раней называлася Раманава.1 (ст.9)
Сям'я Кішаў была мпагадзетная. Самы старэйшы - Мітрафан, з дзяўчат — Алена, якіх за ёю нарадзілася яшчэ шасцёра. Наймалодшым у сям'і быў Сцяпан, які памер у маладыя гады. Андрэй Кіш, бацька будучай мастачкі, быў чалавек масцеравіты, за што не браўся — усё мог зрабіць сваімі рукамі. Напэўна, яго здольнасці перадаліся і дзецям. Вядома, што Мітрафан пазней стаў першым на ўсю акругу цеслем і нават, калі была патрэба, нешта падмалёўваў у слуцкай Варварынскай царкве. Любілі маляваць і сёстры. Але самай здольнай сярод іх аказалася Алена. Вучыцца ёй не было часу: дапамагала бацькам па гаспадарцы, гадавала разам з імі малодшых дзяцей, аднак не пакідала і маляване, якое з гадамі перарасло ў жыццёвае прызначэнне.1 (ст.9)
Пасля савецка-польскай вайны і ўсталявання новых межаў у 1921 г., Случчына адыйшла да савецкай Беларусі. Час быў вельмі цяжкі: голад, калектывізацыя, змаганне з "непрацоўнымі элементамі". Дзесьці ў пачатку трыдцатых гадоў, каб падкарміць сям'ю, Алена рушыла з мастакоўскім начыннем у першую вандроўку па навакольных вёсках. За дыван яна магла атрымаць мех бульбы, 1 (ст.6,9) за працу ёй плацілі таксама збажыной, салам, яйкамі.b
Прыходзілася зносіць і насмешкі, і кпіны вясковых людзей, якія лічылі вандроўную мастачку, ў лепшым выпадку, дзівакаватай. Хіба пойдзе, на думку вяскоўцаў, нармаліьны чалавек так вось цягацца па чужых весках, па незнаёмых людзях? 3 восені да вясны. 3 году ў год. Не скажаш, што яна жабрачка, але маляванне яе падобна на дзіцячуго забаўку.1 (ст.6) Яна вельмі заступалася за сабак і катоў, за што Алену Кіш усе лічылі вар’яткай. Аб гэтым Ул. Басалыга прыводзіць успаміны сваёй цёткі Варвары Палазнік, у якой ў доме таксама захоўваўся дыван намаляваны мастачкай, які, па яе словах, сама Алена Кіш называла "Дзева на водах".1 (ст.12) Іншым сюжэтам мастачка прыдумывала іншыя назвы: "Рай", "Пісьмо каханаму", "Каля возера", "Райскі сад"”.a Акрамя роспісаў дываноў, Алена выконвала і іншую працу, напрыклад, фарбавала школу.b
Цікава, што Алена Кіш ніколі не стварала дублікаты сваіх твораў, не гледзячы на вельмі абмеджаваную колькасць сюжэтаў, якія яна выкарыстоўвала. Так, па ўспамінах знаёмцаў мастачкі, калі яе прасілі паўтарыць яшчэ раз той ці іншы дыван, яна адказвала: "Не, лепш я за ноч надумаюся і намалюю такі, якога ні ў кога няма".1 (ст.14) Дываны Алены Кіш трапляліся як на Случчыне - у вёсках Забалаць, Заполле, Васілінкі, Бокшыцы, Грозава, але і за межамі Слуцкага раёна.1 (ст.8) Так адзін яе дыван быў знойдзены М.П. Жабінскай ў Клецкім раёне.1 (ст.15) Вядома, што нейкі час яна разам з сёстрамі жыла перад самаю вайною ў Слуцку. Нанэўпа, яіны пераехалі туды, каб неяк пракарміцца пасля смерці бацькоў.1 (ст.9)
У часы нямецкай акупацыі Алена Кіш таксама спрабавала зарабляць на жыццё сваім рамяством. Яе брат Мітрафан працаваў старастам у слуцкай царкве, якая пасля згарэла.b Пасля вайны было не да малявання. Людзі жылі ў зямлянках, трымаліся на адной нішчымнай бульбе.1 (ст.10)
3 усіх сясцёр замуж выйшла толькі малодшая Ніна. Менавіта да яе і перабраліся адразу пасля вайны астатнія сёстры. Пэўна, Алена адчувала сябе лішнім едаком у чужой сям'і, а дапамагчы нічым не магла. Рэдка хто браў яе маляванне.1 (ст.10) З’явілася новая мода: малявалі на паперы, лакам пакрывалі і фарбы блішчэлі. Дываны перасталі прадавацца.b Трапляліся і такія «разумныя галовы», якія лаялі яе гультайкай, нахлебніцай. Чуйная, трапяткая душа мастачкі, надламаная бясконцымі нягодамі, урэшце не вытрывала: жанчына ўтапілася ў маленькім раўчуку, што працякае непадалёку ад Грозава. У Грозаве, на вясковых могілках яе і пахавалі.1 (ст.10)

Вяртанне з забыцця.
Звесткі пра жыццевы і творчы шлях мастачкі-самавучкі сабраны дзякуючы намаганням мастака Уладзіміра Басалыгі,a які бачыў дываны Алены Кіш яшчэ ў дзяцінстве, якое праходзіла на Случчыне, але ўпершыню пачуў імя мастачкі значна пазней ад сваёй цёткі Варвары Палазнік, у якой таксама захоўваўся намаляваны ёй дыван: "Пасля заканчэння мастацкага вучылішча, трохі пазней тэатральна-мастацкага інстытута нейкі час мне давялося працаваць галоўным мастаком упраўлення мастацкай прамысловасці рэспублікі. Менавіта тады і сутыкнуўся я па-сапраўднаму, што называецца твар у твар, з праблемамі развіцця народнага мастацтва, народных рамёстваў. I не дзіва, што мне зноў прыгадаліся бачаныя ў маленстве дзівосныя дываны. Быў пачатак сямідзесятых гадоў. Час аказаўся бязлітасны да твораў слуцкай майстрыхі, і ўсё ж сёе-тое захавалася...1 (ст.8) Я напісаў папу Мар’янскаму, які ў Уздзе меў прыход. Ён мне падказаў, па якому шляху шукаць звесткі пра мастачку. Так я знайшоў малодшую сястру Алены Кіш – апошнюю яе блізкую сваячку... Яна аставіла пасля сябе спадчыну, і я кінуўся на яе пошукі. Мне ўдалося знайсці 13 дываноў. Уся гэтая калекцыя зараз захоўваецца ў Заслаўскім музеі. Некалькі дываноў я пакінуў сабе".b
Упершыню творы Алены Кіш ўбачыла шырокая аўдыторыя ў 1978 г. на першай рэспубліканскай выставе народных маляваных дываноў у Мінскім Палацы мастацтваў. У сакавіку 1999 г. года ў Маскве праходзіў І Міжнародны фестываль "Інтэрмузей – 99", дзе таксама былі прадстаўлены маляваныя дываны Алены Кіш.a
У выдадзенай (1986?) ў Югаславіі "Сусветнай энцыклапедыі народнага мастацтва", прысвечанай 100-годдзю творчай дзейнасці французкага мастака-прымітывіста Анры Русо, дзе сабрана 800 імён мастакоў з 50 краін свету з усіх кантынентаў, занесена і імя мастачкі-сялянкі з Беларусі Алены Кіш.1 (ст.12)


"Рай"


"Дзева на водах"

"Рай"
Tags: Беларусь, Елена Киш, искусство, культура, судьба, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments