elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Да продкаў: як беларусы Радаўніцу адзначалі.Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

У адных мясцінах Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацвер пасля Вялікадня; «наўскі» гэта значыць, «чацвер памерлых», ад старога слова «навец», г.зн. «нябожчык»), у другіх — на Правадную Нядзелю (або «Наўскі Вялікдзень», першая нядзеля пасля Вялікадня, якая «праваджае» святочны тыдзень). Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня.
Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні.
Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным.
Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання».
Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Назоў «Радаўніца» менш пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Украіне.
Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м.У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

полностью здесь http://nn.by/?c=ar&i=148120
Tags: Беларусь, Литва, Россия, Украина, праздник, репортаж, фотография
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments