elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Пракопавічы. Вёска з незвычайнай архітэктурай

Оригинал взят у supron_licvin в Пракопавічы. Вёска з незвычайнай архітэктурай
Спецыяльна для Драўлянай архітэктуры (суполкі ў facebook).

Вёска Пракопавічы, згадзіцеся, мае вельмі спецыфічную назву, вытворную ад уласнага імя (Пракоп). Сюды мы завіталі не проста так. Мы сюды прыехалі агледзець цудам захаваныя драўляныя хаткі др. п. ХІХ ст (!), колькасць якіх складае як мінімум 5. Апроч усяго, тут вельмі добра захаваліся дамкі пач. ХХ ст. і міжваеннага часу.



Пракопавічы размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе возера. Дамы размешчаны паабапал дарогі.




Вокны пракопавічаўскіх хатак маюць характэрны толькі для гэтай мясцовасці ўзор на ліштвах:



Роўна пасярэдзіне вёскі знаходзіцца ладны цагляны дом 1924 г.:






Значная частка хатаў стаіць на высокім цагляным цокалі, ўнутры якога - скляпенні:















Адзін з самых цікавых дамоў. Ён мае недзе каля паўтары сотні гадоў (!), але ўжо некалькі год тут ніхто не жыве.



Звярніце ўвагу на ледзьве заўважны масляны надпіс паміж вакном і дзвярамі. Не ведаю ці карэктна, але я прачытаў слова "BLADKA" (?). Ох уж эці міжваенныя кавалеры!


А вось суседнія хаткі, таксама вельмі старыя:









"Піўніца" - так у нашай мясцовасці называюць на падвал.









Нейкая будыніна ХІХ ст., але рамантаваная ў міжваенны час (маецца гравіроўка на камяні: 1933):






А вось гэтая хатка ХІХ ст. дажывае свой век:



Шыльда, з-пад шэрай фарбы якой выступае нейкі надпіс на нямецкай мове (або іўрыце?):














Каларытны падмурак:








Tags: Беларусь, Гродненская область, архитектура, история, фотографии
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments