elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Востраў малака



Чатыры сям’і ў невялікім мястэчку Друя на самай поўначы Беларусі трымаюць у сваёй хатняй гаспадарцы кароў. Увесь сезон каровы пасвяцца на вялікім востраве проста пасярод Дзвіны. Адзін бераг ракі — беларускі, а другі — ужо на тэрыторыі Латвіі і Еўрапейскага саюза.
Два разы на дзень жыхары Друі пераплываюць на чоўнах раку, каб падаіць на востраве кароў. Гэты інтымны працэс здабычы малака адбываецца там ужо некалькі стагоддзяў. Кароў пераганяюць на востраў кожную вясну, а забіраюць назад позняй восенню.
Востраў мясцовыя называюць «бернардынскі» — па левым беразе Дзвіны месціцца былы бернардынскі кляштар 17 стагоддзя. Кароў на востраве трымалі «усе часы», як кажуць мясцовыя. Вядома, што на ім існавала гаспадарка бернардынскага кляштара.Востраў месціцца на самай мяжы Беларусі з Латвіяй — мяжа праходзіць проста па правым рукаве Дзвіны. Каб перагнаць кароў на востраў, друйскія даяры атрымліваюць спецпропускі.
Гэтыя чатыры сям’і, якія трымаюць кароў, працягваюць культываваць той побыт, які існаваў тут стагоддзямі. Даіць іх вучылі іх бацькі. Кароў трымаюць выключна для сябе. Малако, здабытае на друйскім востраве, у Мінску маглі б назваць «арганічным» ці «крафтавым» прадуктам.Але побыт гэтых людзей непарыўна звязаны з іх стылем жыцця. Два разы на дзень яны пераплываюць Дзвіну і здабываюць «крафтавае» малако для сябе, а лішкі здаюць дзяржаве па 35 капеек за літр. Так было тут «усе часы» і гэта, імаверна, скончыцца на гэтым пакаленні друйскіх гаспадароў.
http://nn.by/?c=ar&i=179902
Tags: Беларусь, Витебская область, Двина, Сергей Гудилин, жизнь, природа, река, фотография, человек
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments