У канцы сакавіка 1941 г., за тры месяцы да пачатку вайны Германіі з Савецкім Саюзам, у Берліне быў апублікаваны геаграфічны даведнік "Militärgeographische Angaben über Weißrussland" ("Ваенна-геаграфічная інфармацыя пра Беларусь" спасылка на арыгінал тут).
Відавочна, гэта было спецыялізаванае выданне для вайскоўцаў з мэтай азнаямлення з геаграфіяй, кліматычнымі і прыроднымі ўмовамі краіны, якая павінна была стаць ахвярай планаванага нападзення. Немцам не трэба было збіраць разведвальнай інфармацыі: уся інфармацыя была і так прадастаўлена "дружественным" народам: тут і падрабязныя планы гарадоў, табліцы, графікі, колькасць фабрык і заводаў.
Характэрна, што немцы акрэсілі на сваіх мапах БССР дзяржаўную мяжу і этнічную, уключыўшы туды Невель, Веліж і Смаленск (Беласток само сабой):
Асаблівую увагу заслугоўваюць рэдкія фотаздымкі, зробленыя, па ўсёй верагоднасці, немцамі пасля сумеснага з "брацкім" СССР раздзелу Польшчы ў верасні 1939 г. Немцы ляталі на самалётах і бесперашкодна рабілі аэрафотаздымкі нашых гарадоў. Яны бесперашкодна вандравалі па вёскам і мястэчкам, каб потым рабіць інструктаж для сваіх ваенных.
Ніжэй публікую найбольш цікавыя і невядомыя фотаздымкі нашых гарадоў і вёсак:
У канцы даведніка змяшчаюцца планы БССР і найбольш буйных беларускіх гарадоў:
Вось так. Немцы летам 1941 г. былі выдатна падрыхтаваныя і добра ведалі куды яны ідуць...
PS. Матэрыял ласкава прадастаўлены Кастусём Шыталем