elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Экс-прарэктара ЕГУ звольнілі з мэрыі Вільні пасля камента ў фэйсбуку

Са сваёй пасады быў звольнены супрацоўнік віленскай мэрыі Дарыюс Удрыс. Ён сцвярджае, што нагодай стала негатыўнае выказванне на адрас пасляваенных партызанаў, якіх яшчэ называлі «ляснымі братамі». Мэр назваў прычынай адсутнасць вынікаў працы.
Што сказаў Удрыс?
Дарыюс Удрыс вядомы беларусам як былы прарэктар па развіцці і камунікацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У ЕГУ ён адпрацаваў 4 гады.
Пасля Удрыс заняў пасаду ў муніцыпальнай сістэме — узначаліў арганізацыю Go Vilnius, якая адказвае за прыцягненне інвестыцый і рэкламу літоўскай сталіцы на міжнароднай арэне.
Удрыса пазбавілі пасады за камент у фэйсбуку, які ён пакінуў пад фатаграфіяй з Музея ахвяр генацыду. На здымку быў зафіксаваны заклік літоўскіх партызан забіваць арганізатараў калгасаў і прадстаўнікоў савецкай улады.

«А забіваць арганізатараў калгасаў — гэта маральна?» — запытаў Удрыс і параўнаў партызан з тэрарыстамі, якія нішчаць мірнае насельніцтва для дасягнення сваіх мэтаў.
«Па якім вызначэнні арганізацыю калгасаў прыраўнялі да злачынства супраць чалавецтва, за якое этычныя нормы дазваляюць пагражаць смерцю? Няўжо проста таму, што мэта апраўдвае сродкі? Забіваць або пагражаць смерцю арганізатарам калгасаў — гэта маральны ўчынак? Па якіх такіх этычных нормах?» — напісаў Дарыюс Удрыс.
Пытанне ацэнкі дзеянняў «лясных братоў», літоўскіх партызан-нацыяналістаў, якія змагаліся з камуністамі ў канцы 1940-х, застаецца ў цэнтры ўвагі літоўскіх гісторыкаў.
У 2011 годзе ў Літве выйшла «Кніга памяці ахвяр партызанскага тэрору». У ёй каля 25 тысяч прозвішчаў тых, каго забілі партызаны. Каля тысячы забітых — дзеці.

Публічную крытыку партызан рэзка асуджаюць людзі кансерватыўных і нацыяналістычных поглядаў. Пры гэтым метады «лясных братоў» былі крывавымі, нярэдка ахвярамі былі цэлыя сем’і простых літоўцаў, якіх каралі за «супрацоўніцтва з савецкімі акупантамі».
http://nn.by/?c=ar&i=193865
Tags: Литва, СССР, война, гражданская война, история, насилие, политика
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments