elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Як набывалі здольнасць бачыць духаў

Оригинал взят у zmicierbielapol в Як набывалі здольнасць бачыць духаў
Ужо калісьці пісаў пра архаічную практыку назірання за душамі памерлых на Дзяды. Тое апісанне пакінуў Рамуальд Зенкевіч ў ХІХ стагоддзі. Вось яшчэ адна нататка Р.Зенкевіча таксама з Піншчыны:

"Пахавальнае шэсце рухаецца па вуліцы. У гэты час можна ўбачыць калі-нікалі кабету з дзіцем на руках, якая набліжаецца да труны і прыкладвае сваё немаўля да шчыліны паміж векам і бакавой дошкай. Калі пацікавіцца ў кабеты, навошта яна так робіць, тая адкажа, што гэта асцеражэ яе дзіця ад трасцы. Пінчукі разам з ліцвінамі перакананыя, што пасля пэўнае падрыхтоўкі, назіраючы праз дзірку дошкі, на якой ляжаў нябожчык, чалавек набывае здольнасць бачыць духаў - дар, які патрэбны вешчуну на святкаванні Дзядоў. Набліжэнне дзяцей да шчыліны ў труне можна вытлумачыць як імкненне настроіць іх і падрыхтаваць у такія самыя вешчуны" (Пінскі павет).

Romuald Zienkiewicz. O uroczyskach i zwyczajach ludu pinskiego, oraz o charakterze jego piesni // Biblioteka Warszawska. T.1. 1853. S.114.
Tags: Беларусь, Полесье, душа, культура, смерть, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments