elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Хто бачыў душы памерлых на Дзяды?

Оригинал взят у zmicierbielapol в Хто бачыў душы памерлых на Дзяды?
У вядомых запісах араба Ібн-Фадлана аб пахаванні заможнага руса згадваецца абрад, калі дзяўчына (якую абіралі, каб яна пайшла дабраахвотна на той свет) тройчы падымалася над адмысловай слупавай канструкцыяй (два слупы з папярэчынай) і казала, што бачыць памерлых.

Гэта было ў Х ст. Але ёсць звесткі, што яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. падобны абрад быў вядомы на Дзяды ў Піншчыне:

"Яшчэ некалькі дзесяткаў год нада падчас святкавання дзядоў завязвалі вочы смялейшай і спецыяльна выбранай для гэтага дзяўчыне ці жанчыне і саджалі яе на слуп, укапаны ў падлогу каля печы. Гэта жрыца, цэлы дзень перад тым не еўшы, прыглядалася да душ, якія ўваходзілі ў хату, стараючыся пазнаць у іх сваіх знаёмых і родных; бачыла ў сваім уяўленні, як душы далёкіх сваякоў і сяброў дружалюбна набліжаліся да тых, зто сядзеў за сталом, палохалася выгляду постацей душ, не вядомых яе дому і чужых абцяжараных пракляццем за крыўды і прысваенне чужога. Убачыўшчы постаці гэтых непрытуленых агрэсіўных душ, жанчына палохалася, часам, страціўшы прытомнасць, валілася на зямлю, палохаючы тым самым астатніх" (Земляробчы каляндар. Мн., 2003. С. 293).

Гэты ўрывак мяне вельмі ўразіў. Зноў застаецца шкадаваць, што няма больш дэталяў (хто выбіраў, па якіх прыкметах, як яна выглядала, што рабіла, прамаўляла, ужывала, што было потым і т.п.?). І адразу звяртае ўвагу, што дзеянне адбываецца ў хаце каля слупа, які выконваў значную рытуальную ролю. Слуп сімвалічна звязваецца з Воссю Сусвету, а таму звязвае гэты і іншы свет. Гэтая кантактная зона спрыяе таму, што можна пабачыць гасцей з іншасвету. І, як бачна, на Дзяды маглі прыйсці не толькі сваі, але і чужыя варожыя душы.
Tags: Беларусь, Полесье, культура, мистика, обряды, смерть
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment