elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Аднаўленне касцёла святога Антонія ў Віцебску: усё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць

https://news.vitebsk.cc/2017/11/14/adnaulenne-kastsyola-svyatoga-antoniya-u-vitsebsku-usyo-shto-vy-hatseli-vedats-ale-bayalisya-spytats/
На планах “Эскізнай прапановы” бачна, што будынак касцёла плануюць крыху пасунуць. Роўна настолькі, каб захаваць прывычную шырыню праезджай часткі вуліцы Леніна. Так ён быў адлюстраваны на плане цэнтра горада, распрацаваным у 2015 годзе. Тады Міністэрства культуры прыняло рашэнне, што не будзе супраць рэканструкцыі будынка са змяшчэннем па восі фундамента. Але нельга казаць, што ў гэтым пытанні ўсе кропкі над “і” ўжо расстаўлены.

– Наша парафія стараецца супрацоўнічаць з усімі, – запэўнівае айцец . – Перадусім, вядома, думкі спецыялістаў – архітэктараў і рэстаўратараў. Але і меркаванні грамадскасці для таксама вельмі важныя, цешыць зацікаўленасць людзей гэтым пытаннем. Аднак канчатковае рашэнне, дзе будзе аднаўляцца касцёл – на старым месцы, або са змяшчэннем – прыме ўсё-такі Міністэрства культуры.

На рашэнне ў першую чаргу будуць уплываць вынікі даследаванняў. Археолагі мусяць адказаць на пытанне — дзе дакладна размяшчаўся фундамент будынка, бо тыя чарцяжы, што ёсць зараз, папярэднія, у іх не выключаны памылкі і недакладнасці. Галоўным фактарам будзе тое, наколькі фундамент касцёла абмяжоўвае рух па вуліцы Леніна.

Айцец Вячаслаў добра знаёмы з “Рыжскай хартыяй аб аўтэнтычнасці і гістарычнай рэканструкцыі ў адносінах да культурнай спадчыны”, згодны з аргументамі старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, аднак адзначае:

– Усё ж, калі на нейкім этапе акажацца, што немагчыма пабудаваць касцёл на старым месцы, і паўстане прынцыповае пытанне адбудоўваць ці не, я лічу, трэба будзе пагадзіцца на рэканструкцыю са змяшчэннем. З усёй павагай да шаноўных экспертаў, мы будзем згаджацца на такі менш прыемны ў тым ліку і для нас варыянт. Ці ёсць у ім сэнс? Я лічу, ёсць. Захаваецца аб’ём будынка, паўстане заключны элемент плошчы ў цэнтры Віцебска, які ад самага пачатку быў па задуме архітэктара галоўнай дамінантай. Часам мы павінны чымсьці паступіцца.
У тым выпадку, калі касцёл не зможа заняць сваё старое месца, будзе прадугледжаная магчымасць экспанаваць старыя падмуркі. Такое патрабаванне ўжо агучана Міністэрствам культуры.

А давайце лепш пабудуем паліклініку?


Так, на аднаўленне храма сапраўды спатрэбіцца немалая сума грошай. Яна ўзрасце ў тым выпадку, калі касцёл паўстане на сваім гістарычным месцы. Дарэчы, парафія павінна будзе ўзяць на сябе таксама расходы па перамяшчэнню фантана “Тры ракі”. Але якімі бы вялікімі не былі выдаткі, бюджэт горада і краіны не будзе мець да іх ніякага дачынення.

– Як грамадзянін Беларусі, я за тое, каб будавалі школы і паліклінікі, – адзначае айцец Вячаслаў. – Але будаўніцтва храма ніяк гэтаму не шкодзіць. У сучаснай Беларусі касцёлы не будуюць за бюджэтны кошт. Толькі за добраахвотныя ахвяраванні вернікаў. Мне цяжка казаць за іншыя канфесіі, але каталіцкі касцёл дакладна не мае дапамогі з бюджэту. Таму мы ніяк не паўплываем на рэалізацыю сацыяльных праграм. А прыкладаў таго, як вернікі самі адрадзілі свае храмы, у Віцебскай вобласці ўжо ёсць нямала.

Tags: Витебск, архитектура, город, костел, старые фотографии
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments