elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

22-гадовай дзяўчыне, якой 19 снежня перабілі нагу, зроблена аперацыя

http://nn.by/?c=ar&i=47913

У яе цяжкі пералом. Костка голені перабітыя настолькі, што нага дэфармавалася. Дактары адзначаюць, што аперацыя прайшла паспяхова. Аднак не гарантуюць, што нага адновяцца цалкам.




Са словаў Маі Абрамчык, — студэнткі 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — прыкладна а 23.30 яна з сябрамі падышлі да плошчы Незалежнасці. У гэты час там працягвалася зачыстка дэманстрантаў. Яны знаходзіліся далёка ад месца падзей, на тратуары. На Абрамчык з трыма сябрамі-хлопцамі напала група амапаўцаў у форме. Пачалі біць дубінкамі і нагамі. Абрамчык упала, але яе працягвалі збіваць, нягледзячы на яе крыкі аб паратунку. Збівалі і яе сяброў.
Калі збіццё спынілася, ім загадалі ісці ў аўтазак. Але Мая самастойна ісці не магла і яе на руках панёс адзін з хлапцоў.

У аўтазаку дзяўчыну правазілі тры гадзіны і толькі настойлівыя патрабаванні ўсіх затрыманых паказаць пацярпелую лекарам прымусілі амапаўцаў перавезці яе ў шпіталь.

Маю даставілі ў шостую клінічную бальніцу, што на вуліцы Уральскай. Са словаў Маі, дактары жахнуліся — костка голені была раздробленая. Дзяўчыну накіравалі на аперацыю.

Студэнтка ляжыць у 1-м траўматалагічным аддзяленні, палаце №6.

Карэспандэнты «НН» наведалі ў шпіталі 22-гадовую Маю Абрамчык, якая ў часе разгону дэманстрацыі 19 снежня спецназаўцы раздрабілі нагу.

Зрабіць рэпартаж цалкам не ўдалося — дактары забаранілі праводзіць здымкі ў палаце Маі

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).

Tags: "Наша Нiва", Беларусь, Майя Абрамчик, Минск, выборы
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments