elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Паштоўка Янкi Брыля з нямецкага палону


У 1939 годзе Я. Брыль быў прызваны ў польскую армію, якая першай спазнала гітлераўскую навалу.У якасці кулямётчыка марской пяхоты ён удзельнічаў у баях з нямецкімі захопнікамі, пад Гдыняй трапіў у палон.У лагеры палонных прымусова працаваў рознарабочым, выношваў думку аб уцёку.
У верасні 1941 года Янка Брыль разам з сябрамі ўцёк з палону дахаты, а ў 1942 годзе стаў сувязным партызанскай групы Ц. Дуднікава, перадаваў звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і "Камсамолец". У 1944 годзе, калі сям’я Брылёў пайшла ў партызаны, Янка стаў разведчыкам брыгады "Камсамолец", удзельнічаў у баях.
Акрамя таго, быў рэдактарам партызанскай газеты "Сцяг свабоды", наладзіў выданне сатырычнага лістка "Партызанскае жыгала", дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны пад псеўданімамі Я. Пчала, І. Асцюг. Я. Б-ль.
Читать полностью: https://news.tut.by/culture/302556.html
Tags: Беларусь, Польша, война, литература, партизаны, плен, судьба, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments