elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Самая панкавая беларуская мастачка — пра «Дажынкі», мроі трактарыста і дзяцей кукурузы


У «Дажынках» Жанны вясковыя беларусы сапраўды шчаслівыя, прыгожыя і расслабленыя. Размаляваныя ў шалёныя «вырві вока» колеры, каб ужо дакладна развітацца са стэрэатыпам, што Беларусь — гэта шэра і сумна.
«Ад мяне вечна чакалі нейкай гармоніі.А мне мала панку. І я лічу, што трэба даваць жару мацней», — кажа мастачка.
Яна малявала сваю ўтапічную краіну мары.Дзе ўсе ў вышыванках, але не таму, што гэта модна, а проста так, па поклічы душы.
Дзе няма рэлігійнай пошласці, а замест спрэчак пра тое, правільна пісаць «Белоруссія» ці «Беларусь», людзі займаюцца пенсіянерамі, збіраюць ураджай і кахаюць. Без русафобіі і карон ВКЛ на галаве, але з чалавечай годнасцю ўнутры.
Праўда, ужо другая серыя «Дажынак», працяг яе аграрамантычнага серыялу з тымі самымі персанажамі, гэтакая кінематаграфічна-жывапісная гісторыя, атрымалася куды больш сумнай. Аграномы і даяркі пачалі сцякаць кроўю…
https://nn.by/?c=lr&i=208559
Tags: Беларусь, живопись, искусство, культура, судьба, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments