elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Беларусь праз вочка старых аб'ектываў славутых фотамастакоў


Фатограф Ісак Сэрбаў. Вёска Гарадная. Ганчар Лігор Гмір з суседкаю Ярынаю Яроміч

Ісак Сэрбаў. Вёска Гарадная на Століншчыне (1912 год)

Ісак Сэрбаў. Вёска Мядзьведзічы. Шляхцянкі


Ісак Сэрбаў. Вёска Гарадная на Століншчыне. Лігор Гмір і купец Янкель (1912 год)


Ісак Сэрбаў. Петрыкаў, сьляпы музыка Сьцяпан Галец зь лірай і яго спадарожнікі каля царквы

Цягніком, на аўтамабілі, на борце парахода, роварам і пешшу — тры гады Ісак Сэрбаў вандраваў па Палесьсі зь пераносным фотаапаратам «Кодак» і скрыняй крохкіх шкляных пласьцінак для нэгатываў.
Ён зрабіў больш за дзьве тысячы арыгінальных здымкаў, ацалелая рэшта якіх захоўваецца ў музэях Беларусі, Літвы і Расеі.Этнаграфія, археалёгія і фальклёр былі заўсёдным захапленьнем выхадца зь сялянскай сям’і з Магілёўшчыны, які пасьля вучобы ў Полацку і Маскве настаўнічаў у гарадзкіх і сялянскіх школах. Невыпадкова ў 1911 годзе Ісак Сэрбаў аказаўся ў ліку першых асобаў, якія пажадалі займацца фотасправай у навуковых мэтах. Сэрбаў прапанаваў Паўночна-Заходняму аддзелу Імпэратарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні праект этнаграфічнай экскурсіі з мэтай фатаграфаваньня. На выдзеленыя 60 рублёў адбылася першая летняя экспэдыцыя Сэрбава на Палесьсе — «краіну дрыгавічоў і палешукоў».

Дасьледчыка цікавіла ўсё — гарады, мястэчкі, вёскі, аколіцы і хутары, народная архітэктура, культавыя збудаваньні, могілкі, транспарт, абрады дрыгавічоў, гаспадарчыя заняткі, промыслы і рамёствы.Яму належыць знакамітая сэрыя фатаздымкаў, дзе зафіксаваны працэс ганчарства ў Гарадной на Століншчыне: ад нарыхтоўкі гліны да вырабу посуду розных формаў і мясцовай вытворчасьці цэглы.

Карыстаючыся «імгненным фатаграфаваньнем», Сэрбаў вёў рэпартаж палескага жыцьця пачатку ХХ стагодзьдзя. Ён здымаў кірмашы, вуліцы ў сьвяточныя дні, жыцьцё лясных заводаў па перапрацоўцы дрэва, мэліярацыйныя працы.Сэрбаў стаў адным зь першых беларускіх візуальных антраполягаў. Сваіх герояў ён фатаграфаваў у рост, у фас, у профіль і ззаду, кожны раз просячы ўбрацца ў традыцыйныя строі. Кожны здымак дасьледчык падпісваў па-расейску, па-беларуску ці на мясцовай гаворцы, пазначаючы месца жыхарства, імя, прозьвішча, узрост, рост і сацыяльны статус тых, хто сфатаграфаваны.Стаўленьне да чалавека з камэрай не заўсёды было прыязным. Чамусьці з большым недаверам да камэры ставіліся маладыя людзі: не жадаючы фатаграфавацца самі, не дазвалялі пазіраваць і бацькам. Аднойчы падчас Ільінскага кірмашу Сэрбаў быў арыштаваны і разам з камэрай адпраўлены да прыстава. Дасьледчыка адпусьцілі, і ён пасьпеў зрабіць адзін з найлепшых сваіх здымкаў — сфатаграфаваў сьляпога музыку Сьцяпана Гальца зь лірай і яго спадарожнікаў каля царквы.
Яшчэ адзін раз дасьледчык быў затрыманы на чыгуначнай станцыі ў Смаленску. Кандуктар і жандарм паліцыі прымусілі яго здаць фотаапарат і шкляныя пласьцінкі ў багажны вагон. У Воршы Сэрбаў атрымаў багаж — са зламанай апаратурай і пабітымі пласьцінкамі. На часткова кампэнсаваныя грошы дасьледчык набывае новую камэру для далейшых падарожжаў.
Зь вялікага архіву Ісака Сэрбава захавалася каля 600 здымкаў. 149 зь іх зьберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музэі ў Менску. 442 этнаграфічныя фатаздымкі з уласнаручным подпісам аўтара цяпер знаходзяцца ў Вільні, дзе ў 2010 годзе частка калекцыі выстаўлялася публічна.У 2012-м — да 100-годзьдзя экспэдыцыі дасьледчыка выйшаў альбом «Беларусы ў фатаздымках Ісака Сэрбава 1911-1912 гадоў». У такім выглядзе фотаэтнаграфічная спадчына Сэрбава вярнулася ў Беларусь. На жаль, большая частка фотаархіва мастака, што захоўвалася ў яго менскай кватэры, была зьнішчаная падчас Другой сусьветнай вайны.

https://www.svaboda.org/a/28418213.html
Tags: Беларусь, Полесье, наука, портрет, старые фотографии, фотография, этнография
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment