elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Віктар Марціновіч."Кешкаюся – значыць існую. Нарысы адносін беларусаў з работай"

Асноўная парада такая: калі вас запрасілі “ў госці” на вёску ці да сяброўскіх родзічаў да лецішча; калі вы прыехалі і пабачылі, што мангал халодны, а на градах вошкаюцца тры апранутыя ў рыззё постаці – лепей адразу хапайце рыдлёўку і пачынайце капаць. Няважна, што. Важна як: хутка! Ці шукайце якую матыку і сячыце дзірван па ўскрайках сотак. Вас абавязкова паправяць. Вылучаць работу. Запрагуць. На гэтым этапе галоўнае паказаць, што вы не гультай, не гарадскі абібок. Бо калі вы пасядзеце ў цяньку і пачняце посціць фоты каларадскіх жукоў у Instagram, тыя маўклівыя постаці з градаў раззлуюцца і дадуць вам такую работу, ад якой храсне ваш хрыбетнік.
Адкрыю вам страшэнную таямніцу. Ніякіх “гасцёў” у вёсцы не бывае. Калі вас прызвалі сюды, на сяло, дык не для таго, каб кульнуць чарачку і паглядзець чорна-белыя фоты дзядоў. То бок гэта таксама магчыма. Пасля захаду. Калі сілы застануцца. Але ў вас сілаў не застанецца гарантавана. Бо вы ж кволы. Вы ж з горада. Вас гэтыя нагрузкі заб’юць яшчэ да абеду.
Тое самае з лецішчам. Вы думаеце, ім шашлычкоў хочацца пажэрці? Калі беларусам хочацца пажэрці шашлычкоў – яны культурненька ідуць у парк Горкага і замаўляюць там смажаную свіняціну з кекчупам з папяровых талерачак. Запрашэнне на лецішча – гэта заўсёды праверка зямлёй. Як з іншымі сакральнымі тэстамі, пра якія я згадваў, калі кранаў тэму ядзення сала, тут важна не схібіць. Бо можна на ўсё жыццё застацца трутнем у вачах у гэтых людзей.

Як арганізаваная праца беларусаў на зямлі?

полностью http://budzma.by/news/kyeshkayusya-znachyc-isnuyu-narysy-adnosin-byelarusaw-z-rabotay.html
Tags: Беларусь, Виктор Мартинович, белорусы, литература, менталитет, психология, юмор
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments