elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

"Люди часто стояли в очередях всю ночь"

Могилевчанин Олег Лисовский по профессии айтишник, живет в Баварии, а в свободное время ищет фотографии родного города, выкупает их и выкладывает бесплатно в открытый доступ. Всего в электронной коллекции Олега Лисовского — более 2,7 тысячи фото, из которых около 800 — собственные. Кроме того, в этих альбомах можно найти аэроснимки, планы, карты, документы и другие материалы. На их покупку коллекционер потратил около 9,8 тысячи евро. Еще одно хобби Олега — перевод с немецкого, которым он владеет в совершенстве. Прежде всего, это книги, их фрагменты, а также публикации в периодике, которые посвящены истории Могилева.
«Жаўнеры не разумелі, чаму афіцэры атрымлівалі лепшыя ўмовы, хаця камунізм прапагандаваў „агульную роўнасць“

„Нос круком“, старшыня нашай майстэрні, увесь час быў прыязны да мяне і ўхваляў якасць маіх зэдлікаў. Адным ранкам, гэта быў апошні тыдзень мая, мне было загадана сабраць мае інструменты. Мне была дадзена праца за межамі лагера для адной асобы — мара кожнага палоннага. „Маленькі цясляр“ (як заўсёды зваў мяне „Нос круком“), табе трэба выканаць рамонтныя работы ў маім доме», — сказаў ён. Па дарозе, якая вяла на вакзальную тэрыторыю, ён спрабаваў растлумачыць мне, што мяне чакае ў яго доме. Я зразумеў, што маіх слабых моўных ведаў з цяжкасцю, але хапае для паразумення. Хутка мы дабраліся да хаты, якая стаяла зусім блізка ад вакзала.
Тут нас прыязна павітала яго жонка. З наступнай размовы, наколькі я мог разумець, атрымлівалася, што мне абяцаны абед. Перапоўнены радасцю, я прыступіў да сваёй працы, якая складалася з разнастайнага рамонту, бо дом і абсталяванне былі тут з дрэва, найбольш распаўсюджанага матэрыяла ў вёсках. Пад невялічкім навесам каля дома ляжалі схаваныя некалькі сасновых дошак, якія трапілі сюды з грузавым цягніком.
Гэтыя дошкі, што служылі ложкамі ў вагонах, былі па большасці скрадзеныя жыхарамі, учынак, які ў гэтай краіне меў іншы статус, чым у нашай. Цяпер, калі матэрыял меўся ў наяўнасці, я быў у стане выканаць усе пажаданыя работы.
Аднак тады мяне паклікалі да стала. Суп з садавіны з мясам, ды так прыгатаваны, што ў ім магла стаяць лыжка, быў неверагодна смачны. Кусок хлеба, які ў гэтых мясцінах падаюць да супа, паспрыяў таму, каб выдаліць пачуццё голаду. І таксама дэсерт, які складаўся з міскі малака, я з удзячнасцю прыняў. (…).

Наш фельдфебель кожную раніцу прыводзіў мяне да сваёй хаты, каб потым увечары вярнуць мяне назад.
Прыемны час у гэтым доме, які расцягнуўся на некалькі дзён, скончыўся. Пасля тыдня, калі я штодзень меў добрую ежу, мае сілы аднавіліся. Поўны аптымізму, я ішоў насустрач надыходзячаму лету. (…)
Сябры фельдфебеля, як я даведаўся пазней, папрасілі яго дапамогі. Бо і іх кватэры таксама пацярпелі ад вайны.
Так пачалася для мяне новая праца ў адным з тых шэрых, чатырохпавярховых дамоў на Першамайскай вуліцы, якія стаялі насупраць ратушы (взорвана в 1957-м, восстановлена в 2008-м. — Прим. TUT.BY). Жанчына, у чыёй кватэры я цяпер працаваў, аўдавела падчас вайны, ёй было каля трыццаці пяці год. Таксама і тут я павінен быў замяніць разбітыя вокны і разламаныя дзверы. Патрэбныя матэрыялы я знайшоў у руінах суседніх дамоў. Пасля таго як жанчына пераканалася ў паспяховасці маёй працы, яна кранальна клапацілася пра мяне.
Да абеду я цяпер мог штодзень разлічваць на наварысты бабовы суп, не забываючы пра належны да яго хлеб. Але гэта яшчэ не ўсё. Увечары, перад тым як мяне забраў «Нос круком», яна сунула мне яшчэ адзін кавалак хлеба з заўвагай: «Твой вячэрні хлеб».
Я даведаўся, што маці гэтай жанчыны жыла ў суседняй вёсцы, і з гэтай прычыны ў яе не было настолькі моцнага дэфіцыту прадуктаў харчавання. Дзякуючы гэтай працы я мог на працягу двух тыдняў супрацьстаяць лютаму голаду. (…)
Разам з «капітулянтамі» ў лагер Магілёва трапіла таксама нейкая колькасць афіцэраў вермахта. Гэтыя людзі, адзначаныя рускімі як інтэлігенты, былі размешчаныя асобна. Пачынаючы з пэўнага вайсковага рангу ім было дадзена права самім вырашаць, працаваць альбо не. Сярод іх знаходзіліся штабныя афіцэры ў поўнай уніформе, з ордэнамі. Простыя жаўнеры не разумелі, чаму гэтыя афіцэры былі адасобленыя і атрымлівалі лепшыя ўмовы, хаця камунізм прапагандаваў «агульную роўнасць».
---
Гэтая зіма (автор пишет о 1947-м. — Прим. TUT.BY) зноўку была вельмі халодная, аднак нам, майстрам, што працавалі ў лагеры, не было на што скардзіцца. Іншая бяда аднак дапякала ў аднолькавай меры і рускім, і палонным: голад. Калі мы штодня атрымлівалі наші сціплыя пайкі, то ў рускіх усё выглядала больш сумна.
Хлеб для савецкіх грамадзян, які пастаўляўся ў пункты выдачы на раздачу, хутка расцягвалі. Пры гэтым людзі стаялі ў чэргах, звычайная справа, не адну ці дзве гадзіны, але часта на працягу ўсёй ночы, неўзіраючы на мароз.
Палонныя, вяртаючыся ў лагер, бачылі чэргі, аднак наступным ранкам людзі ўсё яшчэ стаялі, а настолькі чаканы хлеб усё яшчэ не прыбываў на раздачу.
Некаторыя спалі на рампе перад крамай захутаныя ў тоўстыя шубы. Знаёмы назіральнік распавядаў у лагеры, што адна старая жанчына замерзла падчас чакання. Сярод мірных жыхароў гэтай зімой памерла шмат старых, якія не атрымлівалі дастаткова ежы. То мы былі рады, што ў цяслярні мелі магчымасць здабываць там-сям дадатковы кавалак хлеба. (…)
Карціна вельмі рознага сацыялізму была, аднак, бачная не толькі ў лагеры, але перадусім сярод рускіх. Калі людзі бачаць, што для новага пануючага класа ў савецкай краіне меліся асобныя крамы з разнастайным асартыментам, куды звычайным жыхарам не было ўваходу, то паўставала пытанне, дык за што на самай справе змагаліся ў кастрычніку 1917-га.
Читать полностью: https://news.tut.by/culture/617156.html?crnd=97076
Tags: Беларусь, Германия, СССР, голод, жизнь, история, общество, плен, судьба, человек
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments