elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Цэнзура на Tut.by: Вольскага адключылі ад эфіру

http://nn.by/?c=ar&i=62320

Цэнзура на Tut.by: Вольскага адключылі ад эфіру

+ аўдыё і тэкст той самай песні

http://www.svaboda.org/content/article/2267882.html

Гэта адбылося падчас выканання песні пра старшыню выбарчай камісіі.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў» | 18:29, 25 кастрычнiка 2011

Анлайн-трансляцыя канцэрта Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале Tut.by-ТВ на палове была спыненая. «Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзеквацца зь дзяржаўных асобаў», — сказаў «Тузіну гітоў» генеральны дырэктар Tut.by Юры Зісер. Самому Вольскаму пра спыненне трансляцыі паведамілі толькі калі ён выйшаў са студыі пасля гадзіннага эфіру.

Сустрэча з Лявонам Вольскім ў жывым эфіры на партале анансавалася ў 14.00 25 кастрычніка. Меркавалася зладзіць анлайн-прэзентацыю яго кнігі «Міларусь», а таксама канцэрт з найлепшых песень. У час размовы

Вольскі згадаў пра сітуацыю, у якой апынуўся яго калега Сяргей Міхалок, а таксама паразважаў наконт таго, што прагляд дзяржаўных тэлеканалаў уяўляе з сябе сеанс мазахізму.

Калі справа дайшла да выканання песень з праекту «Cаўка і Грышка», анлайн-транляцыю вырашана было спыніць. Але самому Лявону пра гэта не сказалі — размова ды канцэрт у студыі працягваліся яшчэ з паўгадзіны. Неўзабаве ўся інфармацыя, датычная гэтай прэзентацыі, была выдаленая з старонак Тутбая.


« У нас ніколі яшчэ не здаралася падобнага, — прызнаўся генеральны дырэктар Тутбая Юрый Зісер. — Але

мы мелі падставы, каб прыпыніць трансляцыю, калі Лявон пачаў адкрыта здзекавацца з дзяржаўных асобаў.

Мяркую, што гэта недагляд нашых супрацоўнікаў. Надалей будзем заклікаць іх больш старанна і пільна рыхтавацца да эфіру». Рэдактар Тутбая Марына Золатава патлумачыла, што частка інтэрв’ю Вольскага «супярэчыла канцэпцыі партала». Яна ўдакладніла, што справа тычыцца адной з песень, але не назвала, якой менавіта.

Сам Лявон Вольскі прызнаўся, што нават трохі разгубіўся, калі даведаўся, колькі вэрхалу нарабіў яго выступ. «Мне нават цяжка ўявіць, што дало падставы для адключэння эфіру.

З майго боку не гучала заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу, ні абразаў самі-ведаеце-каго, не было аніякіх дзеянняў сэксуальнага характару і не лаяўся я, здаецца. Магчыма, проста моцна размахваў рукамі,

гэта ў нас цяпер таксама небяспечна». Выканаўца дзівіцца таму, што

такую рэакцыю ў кіраўніцтва партала выклікала яго песня «Маналог Саўкі» — гумарэска пра тое, як старшыня выбарчай камісіі выпадкова трапіў пад зачыстку пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Трансляцыю спынілі менавіта падчас яе выканання.

«Вядома, мне непрыемна, што здарылася такая сітуацыя.

Магло быць звычайнае інтэрв’ю, а такім захадамі будзе нагнятацца хваравітая цікавасць, што прывядзе зусім да адваротнага эфекту»

, — зазначыў Лявон.

Рэдакцыя Tut.by усё ж абяцае выкласьці відэа-канцэрт і размову з Лявонам Вольскім. Ужо ў адрэдагаваным выглядзе.

«Маналог Саўкі»:
http://www.svaboda.org/content/article/2267882.html

Уважаемыя таварышы начальнікі!
Прэбываю ў састаяніі пячалі я…
Абажаемыя мае рукавадзіцелі,
Я січас всё аб’ясню у аб’ясніцельнай.
Я работаў на ўчастку ізбірацельнам.
Да не кем-нібудзь, а цэлым прадсядацелем.
Падшчыталі галаса — жыві і радуйся.
Дайце шапку і пальто! — дамой сабраўся я.
Тока выйшаў на вячэрнюю я уліцу,
Ад АМОНа палучыў дубінкай па ліцу.
Ну, а после — не паследняга, не первага —
Ў аўтазак мяне закінулі, як дзерава.
Я АМОНу аб’ясняў сваю пазіцыю:
«Я саўсем не атнашуся к апазіцыі.

Вы, рабяты, прысматрыцесь харашэнька!
Я такой жа, как і вы — за Лукашэнку»…


Я крычаў, я кляўся нашай власьці ў вернасці,
Но услышалі мяне людзі саўсем не це.
Пасажыры аўтазаку астальныя


Мне сказалі ў жосткай форме, каб не ныў я,
А яшчо маю жану забралі тожа.
Бо яна з сястрой сядзела ў пабе «Дрожджы».
Тока вышлі з паба, каб схадіць в яшчо адзін…
Вместа этага паехалі у Жодзіна.
Я, канечне, панімаю, што ў міліцыі
Нету врэмя, штобы нахадзіць атлічыя —
Хто чужой, хто свой — ну некагда вазіцца ім…
Но жана цяпер прымкнула к апазіцыі.

Еслі нада, ад жаны я адракаюся.
І не знаю в чом, но еслі нада, каюся.
Тока ж вы мяня, прашу, не увальняйце


І з насіжанага места не зганяйце.

Я гатовы падпісаць, што мне прыкажуць
Проціў цёшчы, можэт, проціў мамы дажэ,


Проціў сына, дажа проціў друга Грышы…
Праўда, Грыша із цюрмы яшчэ не выйшаў…
Tags: Беларусь, Лявон Вольскi, государство, общество, политика, цензура
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments