elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Размова з апальным экс-мэрам Глыбокага Алегам Морхатам

Са стварэннем ГІС меркавалася, што моцныя гаспадаркі дапамогуць слабым пасеяцца, напрыклад, і ўсё астатняе.
Як атрымліваецца на практыцы?
Прыклад гаспадаркі «Стрынадкі», якой ужо няма: далі ў арэнду тэхніку для работ. Работу зрабілі, а аплату запатрабавалі ў сваёй жа структуры ў выглядзе прадукцыі. І аказалася, што гаспадарка і ад сваёй тэхнікі адмовілася, і павінна аддаць ці не ўвесь ураджай у аплату такіх паслугаў. Вынік — банкруцтва. І такі ж лёс хутка напаткае некалькі іншых гаспадарак.
Ідзём далей: а што за тэхніка закуплена? Я быў мэрам, тут ехалі камбайны па горадзе, а я не ведаў, што адбываецца: закупілі з абаротных сродкаў МКК 7 камбайнаў New Holland даражэзных, расійскай тэхнікі з Кірава яшчэ 22 адзінкі на мільёны, «Ягуары"-змяльчальнікі купілі.
Але як можна купляць такую тэхніку дарагую, з такой дарагой амартызацыяй, калі ў нашым рэгіёне самая малая ўраджайнасць?!
Дзевяць метраў жатка, New Holland — ён мінімум на 40 цэнтнерах з гектара працуе, а не на нашых 25! Можна на словах сказаць, што ў нас тут заўтра 70 цэнтнераў вырасце, але яны не вырастуць. Тэхніка дарагая, узятая ў лізінг у перакупаў, якія пагражаюць: не будзеце плаціць — адбяром.
Мой сябра на ім ходзіць і за дзень намалочвае 6 бункерных тон — гэта што такое?
Мы кідаем гэтую далікатную сеялку на гліністыя землі: рамы гнуцца, сашнікі рвуцца, жалеза крышыцца. У тысячах даляраў вымяраецца цана рамонту адной дэталі!
Ну і тое, што New Holland працуе на рапсе 5−8 цэнтнераў - гэта ўжо злачынства!
Асобная тэма расійскія «кіраўцы»: ламаюцца, азімыя кепска сеюць, сыраватыя, словам. І я яшчэ не лезу ў такія пытанні, напрыклад, а чаму куплялі ў прыватных структур на мільёны?

Морхата вось крытыкуюць у інтэрнэце — 4 мільёны рублёў запазычанасць глыбоцкага раёна ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Але за тры гады ў нас на тэхніку з абароткі забралі 38 мільёнаў! Што, цяжка было б аплаціць нам 4 мільёны? Каго дурнем робяць?

Я, старшыня, са з’яўленнем інтэграцыйнай структуры больш не адказваў за грошы!

Ідзём далей, у чым сэнс усіх дзеянняў - каб нешта ад зямлі ўзяць, існуе такі ланцужок: спачатку мы кладзём угнаенні, потым садзім, даглядаем, збіраем ураджай, кормім быка і карову, атрымліваем малако і прывес, загружаем прадпрыемствы перапрацоўкі, прадаем, атрымліваем грошы, пакрываем выдаткі, павышаем заробак.

То-бок мы закупляем дарагую тэхніку, каб пасеяць і сабраць вялікі ўраджай, мінімізаваўшы выдаткі па паліве, часе, і гэтак далей. Але каб яго сабраць — трэба спачатку зямлю накарміць арганікай. І выйшла, што пры ўкараненні інтэграцыйнай структуры АПК гэты ланцужок пачаў рвацца з першага ж пункту — утрая зменшылі ўнясенне арганікі!

Для бездэфіцытнай глебы трэба ўносіць 14−16 тон на гектар, мы ўносілі 5−8 тон, з іх калія — 60%, але калій не галоўны элемент — тонну яго вывалі на квадратны метр, а без азоту і фосфару нічога не атрымаецца.

Мне губернатар крычыць: «А чаму вы не ўносіце цяпер, дзе вы грошы раней бралі?» А дзе-нідзе бралі: то з абароткі, то крэдытам. Цяпер крэдыт ніхто не дасць — усе праблемныя прадпрыемствы ж юрыдычна павіслі на ГІС, там запазычанасць — крый божа. Банкі плююцца. А абароткі няма.

А няма арганікі - няма ўраджаю, гэта аксіёма. Адпаведна, кармоў стала менш, скарачаецца пагалоўе, недагружаюцца прадпрыемствы, людзі ідуць на трохдзёнку, заробак падае — гэта ж заробак вас цікавіць? Ну расказваю. Вось прэзідэнт кажа, што трэба захаваць вытворчасць, у гэты ж час у Паставах адкрываюць прыватны мясакамбінат, які робіць тое ж, што і мы: б’е і марозіць. А ў нас, з такім вялізным перапрацоўчым комплексам, на якім правялі мадэрнізацыю на 13 мільёнаў, загружанасць 35−40%!

Гэта значыць, Глыбоцкая інтэграцыйная структура праз беднасць земляў не можа сама выпрацаваць столькі сыравіны, каб яе перапрацаваць. А тыя гаспадаркі, якія пастаўлялі сыравіну да таго, але ўвайшлі ў іншыя зоны або не ўвайшлі ў структуру ўвогуле, пастаўляць перасталі.

Напрыклад, Ушачы пастаўляюць на наш мясакамбінат 6% ад рэалізацыі пагалоўя, Докшыцы — 24%, Шаркаўшчына мо 27%, Паставы менш — дзе астатняе мяса? Пайшло налева — камерсантам, на Расію.

Мне кажуць некаторыя суседзі, не буду называць: а чаму мы павінны вам даваць мяса, малако, зерне? Яны робяць так: прадалі камерсанту, бо ён можа трошачку больш заплаціў, а можа, і наперад аплаціў, можа, дзе яшчэ схема якая існуе, і яны яму аддалі і сёння як бы выйгралі, і мне крычаць: «А навошта нам карміць Глыбокае?»

Не, так не робіцца: і вы датацыйныя, і мы датацыйныя. У нас 45% датацый, у вас яшчэ больш. Вы не нас, вы краіну корміце!

Гэта вам сёння добра, вы даражэй прадалі, малайцы, а ў нас незагружаныя стаяць вялікія комплексы і ўжо вобласць вам датацый менш дасць наступны раз, бо Глыбокаму трэба больш дапамагчы. І дзе заўтра вашая выгада?

На МКК правялі мадэрнізацыю на 42 мільёны — загрузіць не можам! На палову загружаем: можам тысячу тон, працуем на 400, з іх глыбоцкіх — максімум 180! Гэтыя прадпрыемствы ствараліся за Саюзам на ўвесь гэты рэгіён, адзін раён рэспублікі не можа загрузіць іх!
----


Ленін знік — камуністы на дыбы: «Як гэта?» Іх яшчэ было трохі, усіх гэтых, хто ў партыі кар’еру рабіў.
А я кажу: мы Леніна на рэстаўрацыю прыбралі, а потым вернем у іншае месца, але грошай на рэстаўрацыю няма, вось вам разліковы рахунак — скідайцеся, калі ён вам такі дарагі. Скінуўся хто? Не! Адзін чалавек мо пералічыў там ну капейчыну літаральна, на фарбу б не хапіла. Гэтыя грошы вярнуліся яму назад, усё, не рэстаўравалі!
Читать полностью: https://news.tut.by/economics/656432.html
Tags: Беларусь, Витебская область, государство, экономика
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments