elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Народная Воля - Вычварэнцы!

Святлана КАЛІНКІНА
"Народная Воля" 20.10.2012

Побач з Курапатамі дабудоўваецца забаўляльны комплекс. Аграмадны рэстаран, цудоўны дзіцячы гарадок, баня... Ды не простая, а з банкетнай залай...
І ўсё гэта з відам на апошні прытулак безвінна забітых. З відам на лагер смерці.
Курапаты -- лясное ўрочышча на паўночна-ўсходняй мяжы Мінска, дзе выяўлена самае буйное ў сталіцы пахаванне расстраляных у канцы 1930 - пачатку 1940-х гадоў. Гэта страшнае месца, дзе карнікі "самай справядлівай у свеце Савецкай дзяржавы" паставілі знішчэнне людзей на канвеер. Польскія даследчыкі лічаць, што гэта можа быць тое самае месца, дзе пахаваны расстраляныя з так званага "беларускага катынскага спісу".
І вось літаральная побач з гэтай калектыўнай магілай рыхтуецца адчыніць дзверы "Бульбаш-холл". Забаўляльна-рэстаранны комплекс з відам на лагер смерці.
Колькасць ахвяраў, што пакояцца ў Курапатах, даладна не вядомая. Па розных ацэнках, яна можа складаць да 7 тысяч чалавек (па дадзеных, агучаных у свой час Генеральным пракурорам Алегам Бажэлкам), да 30 тысяч чалавек (па дадзеных, агучаных Генеральным пракурорам БССР Генадзем Тарнаўскім), да 100 тысяч чалавек (у адпаведнасці з даведнікам «Беларусь»), да 250 тысяч (па дадзеных прафесара Уроцлаўскага універсітэта Здзіслава Вінніцкага) і больш (па дадзеных брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса). Беларуская ўлада не палічыла магчымым пабудаваць тут помнік ці хаця б каплічку, нейкі мемарыяльны знак. Тут стаяць толькі простыя драўляныя крыжы, ўсталяваныя рукамі простых людзей, рукамі тых, хто і сёння не ведае, дзе пакояцца іх бацькі і дзяды, якім не пашчасціла трапіць пад малох крыважэрнай сістэмы.
http://www.nv-online.info/by/322/society/52475/%D0%92%D1%8B%D1%87%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B!.htm

У інтэрнэце збіраюць подпісы супраць «бардэля «Бульбашъ-Хол» у Курапатах
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=82467

Tags: Беларусь, Куропаты, Минск, государство, история, общество
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments