elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

30 кастрычніка — вечар памяці рэпрэсаваных пісьменнікаў

30 кастрычніка — вечар памяці рэпрэсаваных пісьменнікаў

30 кастрычніка ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» праводзіць вечарыну памяці беларускіх пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-я гады ХХ ст.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 103 грамадскія, культурныя і палітычныя дзеячы Беларусі.Сярод іх паэты Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлій Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Васіль Сташэўскі, літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналісты Віктар Вайноў, Павел Шастакоў…
Больш поўны спіс імёнаў гл. на сайце marakou.by.

Усяго толькі за тры восеньскія месяцы 1937-га было рэпрэсавана больш за 500 грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі.
Вечар памяці пачнецца ў 18.30 у Галерэі «Ў» (Мінск, праспект Незалежнасці, 37А).Удзел у ім возьмуць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Віктар Жыбуль, Мая Кляшторная, Ігар Кузняцоў, Леанід Маракоў, Анатоль Сідарэвіч.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Алесь Дудар (24.01.1904-29.10.1937)
-----------------------------------------------------------------------------------
«Почему не арестовали Янку Купалу, Якуба Коласа? Планировалось уничтожить и их, во главе придуманного в недрах ГПУ «Саюза вызвалення Беларусі» хотели поставить именно Купалу. И его таскали по ночам на допросы. Представьте, до какого состояния он был доведен, что пытался покончить с собой. Его предсмертное письмо невозможно спокойно читать: «Застрэліўся Маякоўскі, павесіўся Ясенін, відаць, і мне за імі дарога».
Из интервью М.Скоблы (один из составителей книги "Расстраляная лiтаратура")
http://www.kp.by/daily/25973.3/2908560/

Tags: Беларусь, Минск, история, репрессии
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments