elena_2004 (elena_2004) wrote,
elena_2004
elena_2004

Колькі Караткевіча ні чытай – дзяцей аддасі ў польскую школу

Пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч палемізуе на budzma.by з Віктарам Марціновічам пра цяперашнюю хвалю эміграцыі і яе магчымыя перспектывы ў замежжы.Віктар Марціновіч напісаў цікавы артыкул пра масавы выезд беларусаў за мяжу: Belarus is going global.
Сэнс такі: новая хваля эмігрантаў мае стварыць нечуваны дагэтуль феномен беларускай дыяспары. Накшталт армянскай, ірландскай ці італьянскай. Тыя пакідалі дом не ад добрага жыцця, але ў выніку адкрылі сябе свету, сталі гульцамі на глабальным культурным полі: ірландскія бары ці піцу «Маргарыта» ведаюць па ўсім свеце.

--
Але вернемся да беларускай дыяспары. У гэтым сэнсе беларусы — дакладна «ўсходнееўрапейскія немцы». У плане любові да працы, правілаў і рэгламенту. Колькі вышыванку ні надзявай, але хадзіць будзеш па пешаходных пераходах. Колькі Караткевіча ні чытай, а ў Польшчы ўсё адно дзяцей у польскую школу аддасі. У другім ці трэцім пакаленні яны не ўспомняць, адкуль іх продкі. Гэта не добра, не дрэнна, так ёсць. Дадзенасць.
Галоўнае ж пытанне: «Навошта?» Матывацыя захоўваць этнічнае ядро на эміграцыі ў ірландцаў-італьянцаў-армянаў была чыста прагматычная — выжыць. Сантымент што да радзімы дзеля самога сантыменту — з’ява не масавая. Штучная. Інтэлігенцкая. У другім пакаленні ўжо не заўважная.
Draniki як глабальны фастфуд — вядома, крута! Але ці ў гэтым сэнс?
https://budzma.by/news/adkaz-marcinovichu.html
Tags: Беларусь, культура, менталитет, общество, психология
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments